Новы Свет (Старабудскі сельсавет)
Пасёлак
Новы Свет
|
Новы Свет — былы пасёлак у Старабудскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 19 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), у 56 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Побач аўтадарога Жлобін — Гомель. Планіроўка складалася з кароткай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Недайскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса «Авангард» (цэнтр — вёска Старая Буда).
Скасаваны ў 2005 годзе.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1925 год — 14 двароў.
- 1959 год — 75 жыхароў (паводле перапісу).
- 1990-я — жыхары пераселены.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0