Наля Маркава
Наля Маркава | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 25 снежня 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1994 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Наля (Анастасія) Маркава (у замужжы Хмара; 25 снежня 1906, в. Хатоўня — 1994) — беларуская паэтэса.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 25 снежня 1906 года ў вёсцы Хатоўня Быхаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыла ў 1927 годзе Магілёўскі педтэхнікум. У 1925—1928 гг. была сяброўкай Магілёўскай філіі «Маладняка», удзельнічала ў працы І з’езда гэтай арганізацыі[1].
У 1929 годзе пераехала да мужа ў Ленінград, дзе ў 1934 годзе скончыла Ленінградскі педінстытут. Працавала загадчыцай піянерскага клуба, выхавацелькай дзіцячага садка, дырэктарам школ, выкладчыцай рускай мовы і літаратуры. З 1962 г. — на пенсіі. Узнагароджаная медалямі[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першы надрукаваны верш Н. Маркавай «У вёску» з’явіўся ў 1925 г. у газеце «Магілёўскі селянін». Друкавалася таксама ў часопісах «Маладняк», «Чырвоны Сейбіт», «Полымя», газетах «Савецкая Беларусь», «Чырвоная змена», літаратурных зборніках «Дняпроўскія ўсплёскі» і «Ранне»[1].
У часы маладосці Наля Маркава сябравала з вядомым паэтам Уладзімірам Дубоўкам, які прысвяціў ёй свой зборнік вершаў «Наля» (1927)[1].
Зноскі
- ↑ а б в г http://prajdzisvet.org/persons/m/nalya-markava.html . Праверана 9 лютага 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1994. — Т. 4. Лазарук — Перкін. — С. 214. — 524 с.; іл.. — ISBN 5-85700-153-6.
- Нарадзіліся 25 снежня
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Быхаўскім павеце
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Выпускнікі Магілёўскага беларускага педагагічнага тэхнікума
- Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
- Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
- Паэтэсы Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Магілёўская філія Маладняка