Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка
Duboŭka Baradulin.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

15 ліпеня 1900(1900-07-15)

Месца нараджэння:

Агароднікі, Вілейскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя[1]

Дата смерці:

20 сакавіка 1976(1976-03-20) (75 гадоў)

Месца смерці:

Масква, РСФСР, СССР

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

перакладчык, пісьменнік, паэт, дзіцячы пісьменнік, літаратурны крытык

Мова твораў:

беларуская мова

Commons-logo.svg Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка на Вікісховішчы

Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка (2 (15) ліпеня 1900, в. Агароднікі Вілейскага пав. Віленскай губерні, цяпер Пастаўскі раён, Віцебская вобласць — 20 сакавіка 1976, Масква; Псеўданімы і крыптанімы: Ганна Аршыца; У.Гайдукевіч; У.Гайдуковіч; Ул. Гайдуковіч; Уладзімір Гайдуковіч; Б-сь Дубоўка; Бладысь Дубоўка; Уладзік Павадыр; Тупяец; В.Туянец; У.Д-ка; У.Д-на) — беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык. Старэйшы брат Язэпа Дубоўкі.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і рабочага. У 1915 сям'я Дубовак пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Маскву. У 1918 скончыў Нова-Вілейскую настаўніцкую семінарыю; у 1924 — Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут імя В. Брусава.

Першы верш апублікаваў у 1921. У 1920-я — адзін з вядучых беларускіх паэтаў незалежніцкай арыентацыі. У 1922—1925 рэдактар беларускага выдання «Весніка ЦВК, СНК і СПА Саюза ССР», адначасова адказны сакратар прадстаўніцтва БССР пры Урадзе СССР. У 1924—1927 выкладчык беларускай мовы ў Камуністычным універсітэце народаў Захаду. У 1926—1930 рэдактар «Збору законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага ўрада Саюза ССР». Нягледзячы на тое, што пастаянна жыў у Маскве, браў актыўны ўдзел у беларускім літаратурным руху — член літаб'яднанняў «Маладняк», «Узвышша». Першы рэдактар часопісу «Беларускі піянер». Каб пазбегнуць цэнзуры, некаторыя вершы друкаваў у заходнебеларускім часопісу «Беларуская культура».

Арыштаваны АДПУ СССР 20 ліпеня 1930 у Крамлі па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; 10 красавіка 1931 асуджаны на 5 гадоў высылкі ў Яранск. У ліпені 1935 тэрмін высылкі падоўжаны на 2 гады. У лістападзе 1937 асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Кіраўскай вобласці, Чувашыі, на Далёкім Усходзе. У зняволенні літаратурнай працай не займаўся. Зноў арыштаваны 16.2.1949 у Грузіі. Асобай нарадай МДБ СССР у красавіку 1949 асуджаны на 25 гадоў зняволення. Канчаткова рэабілітаваны 15.11.1957. Пасля рэабілітацыі жыў у Маскве.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы верш надрукаваў у 1921 г. у газеце «Савецкая Беларусь». Выйшлі зборнікі вершаў «Строма» (Вільня, 1923), «Трысцё» (1925), «Credo» (1926), «Наля» (Масква, 1927), «Палеская рапсодыя» (1961), «Вершы» (1970), паэмы «Там, дзе кіпарысы» (1925), «I пурпуровых ветразей узвівы» (1939), кніжкі вершаваных казак для дзяцей «Цудоўная знаходка» (1960), «Кветкі — сонцавы дзеткі» (1963), «Казкі» (1968), «Залатыя зярняты» (1975), а таксама казкі «Як сінячок да сонца лётаў» (1961), «Дзівосныя прыгоды» (1963), «Мілавіца» (1964). Выйшлі «Выбраныя творы» ў 2 тамах (1959, 1965).

Аўтар аповесцей для дзяцей «Жоўтая акацыя» (1967), «Ганна Алелька» (1969), «Як Алік у тайзе заблудзіўся» (1974) і кнігу апавяданняў-успамінаў «Пялёсткі» (1973). Выступаў з крытычнымі, публіцыстычнымі і навуковымі артыкуламі па пытаннях беларускай мовы, літаратуры, культуры. Вядомы і як перакладчык твораў У. Шэкспіра («Санеты», 1964), Дж. Байрана (паэмы «Шыльёнскі вязень(руск.) бел.», «Бронзавы век», містэрыя «Каін» у зборніку «Выбранае», 1963), вершаў В. Брусава, А. Пракоф'ева, П. Тычыны, Ю. Яноніса, С. Шырвані(руск.) бел., М. Ардубады(руск.) бел., К. Каладзэ, Е. Чарэнца, У. Бранеўскага, Ю. Славацкага, У. Сыракомлі, Ду Фу і інш.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная дошка ў Паставах

Член СП БССР з 1958. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1962) за кнігу паэзіі «Палеская рапсодыя».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Выбр. тв. Мн., 1959;
  • Выбр. тв: У 2 т. Мн., 1965;
  • [Вершы]. Мн., 1970.
  • О Беларусь, мая шыпшына. Творы. Мн., 2002

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бугаёў Дз. Уладзімір Дубоўка. — Мн., 1965
  • Лойка А., Пшыркоў Ю. Пясняр высокіх дум і глыбокіх пачуццяў // На высокай хвалі. — Мн., 1980
  • Дубоўка Уладзімір // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса; рэдкал. : І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1993. — Т. 2. — С. 378—384.
  • Міхнюк У. Вязень сумлення // Полымя. 1996, № 2
  • БП, т. 2.
  • Дубоўка Уладзімір Мікалаевіч // ЭГБ, т. 3.
  • Дубоўка Уладзімір Мікалаевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Пастаўскага раёна / рэдкал. : Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2001. — С. 513—518.
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
  • Бугаёў Д. Уладзімір Дубоўка: Кн. пра паэта. — Мн., 2005.
  • Грахоўскі С. «Паэт — заўсёды паэт» //www.grahouski.org/ (Успаміны. Публіцыстыка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

<a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135"></a>