Няманя Міліч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Няманя Міліч
Nemanja Milić 2017.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 25 мая 1990(1990-05-25)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Сербіі Сербія
Рост 186
Вага 82
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі БАТЭ
Нумар 26
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2007 — 2013 Сцяг Сербіі ОФК (Бялград) 89 (13)
2013 — 2016 Сцяг Сербіі Спартак (Субаціца) 80 (17)
2017 — 2018 Сцяг Сербіі Црвена Звезда (Бялград) 28 (3)
2019 — Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў)
Нацыянальная зборная**
2006 Сцяг Сербіі Сербія (да 17) 2 (1)
2008 — 2009 Сцяг Сербіі Сербія (да 19) 11 (2)
2011 Сцяг Сербіі Сербія (да 21) 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 лютага 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 лютага 2019.

Няманя Міліч (сербск.: Nemanja Milić / Немања Милић; нар. 25 мая 1990) — сербскі футбаліст, нападнік беларускага клуба БАТЭ з Барысава.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Сомбар і пачынаў займацца футболам у мясцовым клубе «Спектар», але першай прафесійнай камандай стаў бялградскі ОФК. У асноўнай камандзе дэбютаваў у сезоне 2006/07, наступны сезон правёў у юнацкай камандзе, а з сезону 2008/09 замацаваўся ў асноўнай камандзе. У пачатку 2009 года нападнікам цікавіўся «Ліверпул», а праз два гады цікавасць праяўляла «Астан Віла». У пачатку 2013 года не гуляў з-за траўмы і ўлетку пакінуў ОФК у якасці свабоднага агента.

У ліпені 2013 года далучыўся да «Хайдука» з Кулы, але неўзабаве перайшоў у «Спартак» з Субаціцы. У першым сезоне не меў трывалага месца ў аснове, а ў сезоне 2014/15 з 7 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У сезоне 2015/16 выкарыстоўваўся ў якасці другога нападніка і забіў 3 галы. У першай палове сезону 2016/17 забіў 6 галоў, у снежні 2016 года быў прызнаны найлепшым іграком года ў клубе.

У студзені 2017 года перайшоў у сталічную «Црвену Звезду». Спачатку трывала выхадзіў на поле, пазней стаў радзей з’яўляцца ў складзе, у тым ліку з-за траўм.

У снежні 2018 года перайшоў у беларускі клуб БАТЭ[2].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Сербіі розных узростаў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]