Ніжняя Таймыра
Выгляд
| Ніжняя Таймыра | |
|---|---|
| руск. Нижняя Таймыра | |
| Басейн Таймыры | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 187 км |
| Басейн | 124 000 км² |
| Расход вады | 1 220 м³/с (у вусці) |
| Вадацёк | |
| Выток | возера Таймыр |
| • Вышыня | 6 м |
| • Каардынаты | 74°54′43″ пн. ш. 100°31′17″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Таймырская губа |
| • Месцазнаходжанне | Таймырскі заліў |
| • Вышыня | 0 м |
| • Каардынаты | 76°06′40″ пн. ш. 99°47′20″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Карскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Краснаярскі край |
| Раён | Таймырскі Далгана-Ненецкі раён |
| Код у ДВР | 17030000112116100139625 |
|
|
|
| Ніжняя Таймыра | |
|
|
|
Ніжняя Таймыра (руск.: Нижняя Таймыра)[1] — рака ў Краснаярскім краі Расіі, на паўвостраве Таймыр.
Даўжыня ракі 187 км. Плошча вадазбору 124 000 км². Сярэдні расход вады каля 1220 м³/с. Выток ракі знаходзіцца ў паўночнай частцы возера Таймыр. Працякае ў напрамку на поўнач, праз возера Энгельгардт, перасякае горы Быранга і ўпадае ў Таймырскі заліў Карскага мора, утвараючы мелкаводны эстуарый (Таймырская губа). У вусці рэчышча дзеліцца на рукавы і пратокі.
Прытокі Ніжняй Таймыры: Маліноўскага, Фаміна, Чэкіна, Гагара, Чукча, Сухая, Шрэнк, Снежная, Кароткая, Чорныя Яры, Лінькі, Паўночная і інш.
Нізоўе ракі ўваходзіць у склад Дзяржаўнага прыроднага запаведніка «Вялікі Арктычны» (руск.: «Большой Арктический»)[2] — участак «Ніжняя Таймыра».
Зноскі
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 303. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ Заповедник «Большой Арктический» Архівавана 12 ліпеня 2021. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 303. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Река Нижняя Таймыра (Таймыра) (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
- Нижняя Таймыра // Webgeo — Портал География — Электронная Земля — Eearth(недаступная спасылка) (руск.)
- Таймыра // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(недаступная спасылка) (руск.)
- Большой Арктический заповедник // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org (руск.)