Быранга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
На карце

Быра́нгагоры ў паўночнай частцы паўвострава Таймыр у Расіі.

Утвораны сістэмай паралельных ці кулісападобных хрыбтоў і хвалістых плато. Цягнуцца на 1100 км, шырыня звыш 200 км. Даліны рэк Пясіны і Таймыры раздзяляюць горы Быранга на 3 часткі — заходнюю, сярэднюю і ўсходнюю з вышынямі (адпаведна) 250—320 м, 400—600 м і 600—1000 м (найбольшая вышыня 1146 м). Складзены горнымі пародамі дакембрыйскага і палеазойскага ўзросту, сярод якіх вялікую ролю маюць трапы (габра-дыябазы).

Клімат халодны, рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня -30°С, -33°С, ліпеня 2°С, 10°С. Вясна пачынаецца ў чэрвені, а ў жніўні сярэднія тэмпературы апускаюцца ніжэй за 0°С. Ападкаў ад 120 да 400 мм за год. На ўсходзе — ледавікі (агульная плошча звыш 50 км²). Горы пакрытыя расліннасцю камяністай тундры, вышэй арктычная горная пустыня; пераважаюць імхі і лішайнікі. З жывёл сустракаюцца: лемінг, пясец, паўночны алень, палярная курапатка, белая сава.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]