Нікалаус Ленау

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Нікалаус Ленаў)
Перайсці да: рух, знайсці
Нікалаус Ленау
ням.: Nikolaus Lenau
Lenau.jpg
Імя пры нараджэнні:

Нікалаус Франц Німбш Эдлер фон ШтрэЛенау

Дата нараджэння:

13 жніўня 1802(1802-08-13)

Месца нараджэння:

Чадат, Банат, Ленаўгайм, Румынія

Дата смерці:

22 жніўня 1850(1850-08-22) (48 гадоў)

Месца смерці:

Вена

Грамадзянства (падданства):

Flag of the Habsburg Monarchy.svg Аўстрыйская імперыя

Род дзейнасці:

паэт

Кірунак:

рамантызм

Мова твораў:

нямецкая мова[1]

Творы ў Вікікрыніцах.

Ні́калаус Ле́нау (ням.: Nikolaus Lenau, сапр. імёны і прозвішча Нікалаус Франц Німбш Эдлер фон ШтрэЛенау — Nikolaus Franz Niembsch Edler von Strehlenau; 13 жніўня 1802, Чатад, правінцыя Банат, Аўстрыя / Румынія — 22 жніўня 1850, Обердзёблінг, Аўстрыя) — нямецкамоўны аўстрыйскі паэт-рамантык, аўтар вершаў, паэм, нарысаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Венскім і Гайдэльбергскім універсітэтах.

Паводле сацыяльна-філасофскай накіраванасці яго паэзія сугучная матывам «сусветнага жалю» Дж. Байрана і Г. Гейнэ. Паэтычныя зборнікі «Вершы» (1832), «Новыя вершы» (1838) і інш. адметныя яркай метафарычнасцю, рамантычнай сімволікай, блізкасцю да нямецкай і венгерскай народнай паэзіі. Цыкл вершаў «Польскія песні» (1832) прысвяціў лёсу ўдзельнікаў паўстання 1830—1831 г. Аўтар паэм «Фауст» (1836), «Саванарола» (1837), «Дон Жуан» (выд. 1851). У паэмах «Ян Жыжка» (1837—42), «Альбігойцы» (1842) прадчуванне непазбежнасці рэвалюцыйных змен.

Апошнія сем з паловай гадоў жыцця правёў у вар'ятні.

Найважнейшыя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Спевы ў чароце» (Schilflieder, зб. вершаў, 1832)
  • «Фаўст» (Faust, драма, 1836)
  • «Вершы» (Gedichte, 1837)
  • «Саванарола» (Savonarola, эпічная паэма, 1837)
  • «Альбігойцы» (Die Albigenser, эпічная паэма, 1842)
  • «Дон Жуан» (Don Juan, эпічная паэма, апубл. пасьмяротна)

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • «Зірні ў паток: вершы, паэмы»: пераклад, прадмова Л. Баршчэўскага. Мн, 1991 («Паэзія народаў свету»)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb12024444j