Перайсці да зместу

Нікальсбургскі мір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нікальсбург — уладанне Дзітрыхштэйнаў

Нікальсбургскі мір (ням.: Frieden von Nikolsburg) — мірны дагавор падчас Трыццацігадовай вайны, падпісаны 31 снежня 1621 года ў Нікальсбургу, Маравія (цяпер Мікулаў, Чэхія). Дагавору папярэднічалі актыўныя ваенныя дзеянні ў Чэхіі і Маравіі і бітва на Белай Гары (8 лістапада 1620 года).

Пагадненне завяршыла вайну паміж трансільванскім князем Габарам Бетленам і германскім імператарам Фердынандам II.

Венгерскі кароль адмаўляўся ад кароны, атрымліваючы частку Славакіі, Падкарпацкай Русі і частку Паўночна-Усходняй Венгрыі, а таксама герцагствы Опельн (Аполе) і Ратыбор (Рацібуж) у Сілезіі.

У далейшым умовы пакта пацвердзілі наступныя дагаворы — Венскі дагавор 1624 года і Трэці Прэсбургскі мір 1626 года

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]