Ніка Басарыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ніка Басарыя
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 21 верасня 1999(1999-09-21)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Віцебск
Нумар 55
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
0000 — 2016 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск)
2016 — 2017 Іспанія Карнелья
Клубная кар’ера*
2018 Беларусь Прамень (Мінск) 0 (0)
2019 — Беларусь Віцебск 1 (0)
Нацыянальная зборная**
2015 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2019 — Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 верасня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 верасня 2019.

Ніка Басарыя (нар. 21 верасня 1999) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Віцебск» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскага «Дынама». У юнацкім узросце нярэдка трапляў на стажыроўкі і прагляды ў замежныя клубы, а ў чэрвені 2016 года далучыўся да іспанскага клуба «Карнелья», дзе трэніраваўся з моладзевай камандай[2].

У студзені 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў тбіліскім «Дынама»[3], аднак у выніку першую палову 2018 года правёў у дублі мінскага «Промня», а ў другой палове трэніраваўся ў структуры махачкалінскага «Анжы». У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у «Іслачы», але не падышоў[4]. Пазней спрабаваў уладкавацца ў іспанскай «Бадалоне»[5].

З ліпеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў «Віцебску» і ў жніўні падпісаў кантракт з клубам[6]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 31 жніўня 2019 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Слуцка» (0:3).

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) у сакавіку 2015 года трапіў на элітны раўнд чэмпіянату Еўропы, аднак на поле не выхадзіў. У верасні-кастрычніку таго ж года ўжо гуляў у адборначным раўндзе чэмпіянату Еўропы наступнага цыкла.

26 сакавіка 2019 года дэбютаваў за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў на поле ў канцы таварыскага матча супраць Літвы (1:0).

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 (1) дубль Прамень Беларусь 9 0
2019 (2) Д1 Віцебск Беларусь

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]