Ніна Герасімаўна Кульша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніна Герасімаўна Кульша
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 27 кастрычніка 2008

Нараджэнне 12 студзеня 1957(1957-01-12) (67 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, настаўніца
Узнагароды

Ніна Герасімаўна Кульша (нар. 12 лістапада 1957, в. Хорск Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі настаўнік і палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут, настаўнік матэматыкі.

Працоўную дзейнасць пачала старшай піянерважатай Осаўскай сярэдняй школы Столінскага раёна. Была настаўніцай матэматыкі Дубянецкай васьмігадовай школы Столінскага раёна. Працавала старшай піянерважатай, настаўніцай матэматыкі, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце, дырэктарам установы адукацыі «Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 2 горада Століна з музычнахаравым ухілам».

Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Мае два падзячныя пісьмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларус[1].

Зноскі