Ніна Дзмітрыеўна Кавалёва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніна Дзмітрыеўна Кавалёва
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 ліпеня 1949(1949-07-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 сакавіка 2020(2020-03-16) (70 гадоў)
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Ніна Дзмітрыеўна Кавалёва (28 ліпеня 1949, в. Еськаўка Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці — 16 сакавіка 2020, Горкі) — беларуская паэтэса, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сялянскай сям’і Дзмітрыя Андрэевіча і Ганны Ягораўны. Бацькі працавалі ў сельскай гаспадарцы, выхавалі дзвюх дачок і сына. У 1964 г. Ніна скончыла Еськаўскую васьмігодку, а ў 1965 годзе — 9 класаў Дрыбінскай сярэдняй школы. Потым яна паступіла на вучобу ў Аршанскае прафтэхвучылішча. Скончыўшы яго, працавала ткачыхай на льнокамбінаце. Але аднойчы, зімой яна падсклізнулася на лесвіцы, што вядзе на чыгуначны вакзал і спіной упала на ганкі. Спачатку не прыдала гэтаму ўвагу, але ўжо праз кароткі час сур’ёзна захварэў пазваночнік. «Да 21 года жыла нармальным чалавечым жыццём, — піша ў аўтабіяграфіі паэтэса, — і раптам усё абвалілася: надзеі, мары. Цяжкая хвароба прыкавала мяне да ложка. І я вярнулася ў вёску. Але не гэта было страшным, а тое, што я не магла працаваць і з кожным годам усё больш слабела… Вось тут я ацаніла прымаўку: „Сябры пазнаюцца ў бядзе“. Мае сяброўкі забыліся пра мяне. Я разумела, што ў здаровых людзей іншае жыцце, іншыя інтарэсы, і як магла супакойвала сябе»[1]. 3 гэтага часу для Ніны пачаліся цяжкія выпрабаванні. Хутка яна не змагла хадзіць і стала інвалідам першай групы, але перамагла цяжкую хваробу і ва ўзросце 28 год пачала складаць вершы.

Літаратурная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першыя яе творы былі надрукаваны ў раённай газеце «Ленінскі шлях» у 1978 годзе. А ў 1979 годзе ёй пашчасціла пазнаёміцца з загадчыкам аддзела культуры газеты «Советская Белоруссия» Раманам Ярохіным, які дапамог удасканаліць майстэрства пачынаючай паэтэсы. З гадамі яе вершы пачалі з’яўляцца ў абласным і рэспубліканскім друку. Яны былі ўключаны ў калектыўныя зборнікі «Первая встреча», «Надежда», «Петя зяблик и его кораблик», «У кого какие сны», якія выйшлі ў Мінску. Яе вершы друкаваліся таксама ў часопісах «Нёман», «Рабочая смена», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», «Первая встреча», «Надежда», «Камена» (Масква), у зборніках «Дзень паэзіі», у калектыўных выданнях Саюза пісьменнікаў Беларусі і інш.

У 1986 годзе Ніна Дзмітрыеўна атрымала кватэру ў Горках і пераехала сюды жыць разам з бацькамі. І тут пачаўся новы этап ў яе жыцці. У 1993 годзе яна склала сваю першую кнігу — зборнік вершаў «Напиток певчих птиц». Пачатак быў добры і зараз на рахунку Ніны Кавалёвай — 24 паэтычных зборнікаў. У 1997 годзе яго прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі, яна сябра народнага аматарскага літаратурнага аб’яднаня «Роднае слова», якое працуе пры Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеі.

Некаторыя яе вершы пакладзены на музыку і сталі песнямі. Музыку пісалі кампазітары Аляксандр Кажурын (г. Магілёў), Сяргей Ганаболеў (г. Петразаводск, Расія), Барыс Магаліф, Валянціна Макеева, Ганна Калікінская (г. Горкі) і інш.

Асноўныя тэмы творчасці[правіць | правіць зыходнік]

Тэмы творчасці — памяць аб мінулым, аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб тых, хто выратаваў нас ад фашызму. Яна аўтар кнігі вершаў- «Мы стали обелисками». Як лічыць сябра Саюза журналістаў Беларусі Мікалай Панкратаў, галоўныя героі верша «… помнікі і абеліскі ў горадзе і на тэрыторыі нашага раёна. З канкрэтнымі імёнамі і ў імя іх памяці» Як кожны паэт, Н. Кавалёва не можа абысці і самога чалавека, і шматграннасць яго пачуццяў, самае багатае з якіх — каханне. Яна піша пра каханне шчаслівае і няшчаснае і не стамляецца паўтараць, што галоўнае, чым трымаецца чалавек у жыцці, — гэта каханне і дабрыня. Не рабіць людзям дрэнна — вось дэвіз жыцця і паэзіі Н. Кавалёвай. У апошнія гады Н. Кавалёва робіць спробу асэнсавання векавых праблем чалавецтва: узаемаадносіны чалавека і свету, чалавека і грамадства, чалавека і Бога, І гэта не даніна модзе. Для паэтэсы Бог — гэта любоў, міласэрнасць, дабрыня, прыгажосць. Усё светлае і чыстае. Шмат вершаў Н. Кавалёвай прысвечана дзецям. Героі яе вершаў любяць сваіх родных і сяброў, разумеюць прыроду і жывёлу. Цікавыя і вершаваныя загадкі паэтэсы аб прыродзе, тэхнніцы — аб усім, што акружае чалавека. Зборнік вершаў «Божья заповедь», які благаславіў епіскап Магілеўскі і Мсціслаўскі Сафроній, дапамагае дзецям адшукаць ў сваім сэрцы вугалок для Бога, будзе абярэгам на іх жыццевай дарозе. Яе лірыка іскрыцца радасцю жыццём, разуменнем мудрасці яе і сэнсам, жаданнем данесці да чытачоў гэтую светлую радасць і мудрасць. Калі чалавек не ведае, што яна інвалід першай групы і ўжо 40 гадоў прыкаваная да ложка, ён здзівіцца. Гэта ўсё таму, што яна ў сваім горы ўмее быць шчаслівай. Яна навучылася прымаць ўсё ў жыцці як належнае, без нараканняў і ў пакоры волі Божай. У гэтым найвялікшая мудрасць і сіла духу, і гэтаму вельмі хочацца ў яе павучыцца. Н. Кавалёва рэдка скардзіцца ў вершах на свой лёс. Яна разумее, што чалавек, чытаючы яе радкі, павінен адпачыць ад маркоты і клопатаў, адчуць, што нягледзячы ні на што, свет цудоўны, а жыццё — найвялікшы цуд, дадзены людзям.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі (1997).
  • Лаўрэат літаратурнай прэміі імя В. Ф. Хомчанкі Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ (2011).
  • Суіскальнік міжнароднай прэміі «Філантроп» (2000).
  • Узнагароджана дыпломам I ступені за лепшую песню аб магілёўскай міліцыі ў намінацыі «Сучасная эстрадная песня» (2008).
  • Узнагароджана дыпломам I ступені рэспубліканскага літаратурнага конкурса, прысвечанага 20-годдзю грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» (2008).
  • Узнагароджана дыпломам I ступені абласнога агляду-конкурсу творчасці інвалідаў (2008).
  • Узнагароджана дыпломам II ступені Магілёўскага абласнога літаратурнага конкурсу, прысвечанага памяці К. М. Сіманава, у намінацыі «Паэзія» (2012). * * *Узнагароджана дыпломам I ступені ў Магілёўскім абласным конкурсе «Душа в заветной лире», прысвечаным памяці А. С. Пушкіна, у намінацыі «Паэзія» (2013).
  • Лаурэат раённага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці працоўных калектываў «Працуйі спявай, наш Горацкі край» (2008, 2010) і інш.
  • Ганаровы сябра Горацкага народнага раённага аматарскага аб’яднаня «Роднае слова», якое дзейнічае пры Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеі.
  • Ганаровы сябра клуба творчых сустрэч «Вянок Дрыбіншчыны», які дзейнічае пры Дрыбінскай раённай бібліятэцы;
  • Пры Цемналескай бібліятэцы-філіяле Дрыбінскай раённай бібліятэкі створаны музейны пакой «Паэтычная зорка маленькай радзімы» (2014).
  • На сайце ДУК «Дрыбінская бібліятэчная сетка» створана асабістая старонка паэтэсы, дзе змешчана інфармацыя аб жыцці і творчасці знакамітай зямлячкі і рабоце музейнага пакоя.

Асобныя выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • Напиток певчих птиц : стихи / Нина Ковалёва. — Горки, 1993. — 54 с.
  • Вода-чудесница : стихи для детей / Нина Ковалёва. — Горки, 1994. — 28 с.
  • Черёмуховый лес : стихи / Нина Ковалёва. — Горки, 1995. — 52 с.
  • Отдайте ближнему долги : стихи / Нина Ковалёва. — Горки, 1996. — 70 с.
  • Есть у дождика подружка : стихи для детей / Нина Ковалёва. — Минск, 1998. — 72 с.
  • Ликующий полёт : стихи / Нина Ковалёва. — Минск, 1999. — 175 с.
  • Моей души колокола : стихи / Нина Ковалёва. — Горки, 2000. — 39 с.
  • Зов любви : стихи / Нина Ковалёва. — Горки, 2003. — 124 с.
  • Хто галоўны на сяле : вершы / Ніна Кавалёва. — Магілёўская аблдрукарня імя Спірыдона Собаля, 2004. — 68 с.
  • Божья заповедь : стихи для детей / Нина Ковалёва. — Могилёв, 2005. — 74 с.
  • Васильковая кадриль : стихи для юношества / Нина Ковалёва. — Горки, 2006. — 128 с.
  • Як рыбка з вадою : вершы / Ніна Кавалёва. — Горкі, 2007. — 100 с.
  • Нарисуем всё про нас : книжка-раскраска / Нина Ковалёва. — Горки, 2007. — 24 с.
  • Кветкі Багародзіцы : вершы / Ніна Кавалёва. — Горкі, 2008. — 64 с.
  • Са скрыпачкай ды з дудой : народныя песні, прыпеўкі, абрады / Ніна Кавалёва. — Горкі, 2009. — 192 с.
  • Строится храм / Н. Ковалёва. — Минск : Белпринт, 2010. — 120 с.
  • Лодка кахання / Ніна Кавалёва. — Мінск : Белпринт, 2011. — 112 с.
  • Голас вякоў : зборнік вершаў / Ніна Кавалёва. — Мінск : Белпринт, 2013. — 142 с.
  • Двери милосердия / Н. Ковалёва. — Минск : Белпринт, 2014. — 147 с.
  • Мы стали обелисками : 70-летию Великой Победы посвящается… / Н. Ковалёва. — Минск : Белпринт, 2015. — 81 с.
  • Голубая криница / Н. Ковалёва. — Минск : Белпринт, 2016. — 96 с.
  • Ангел над колыбелью / Н. Ковалёва. — Минск : Белпринт, 2017. — 35 с.
  • Я шагаю по земле / Н. Ковалёва. — Минск : Белпринт, 2017. — 51 с.
  • Як купалі ў купелі / Н. Кавалёва. — Минск : Белпринт, 2018. — 240 с.

Вершы, артыкулы надрукаваныя ў часопісах, зборніках і газетах[правіць | правіць зыходнік]

  • Деревенский ветеран; Поле. Ветер. Обелиск; Фронтовичка; Минута молчания : стихи // Блики памяти : сборник. — Могилев, 2005. — С.18-25.
  • Животворящий крест : стихотворение / Н. Ковалёва // Магілёўскія ведамасці. — 2000. — 10 чэрв. — С. 4.
  • Зависти не зная : стихи // Магілёўския ведамасці. — 2002. −14 дек. — С.11.
  • Картины города. …Слушая стихи военных лет : Стихотворения // Магілёўскя ведамасці. — 2003. — 8 марта. — С.12.
  • Когда б я была вездесущею… : стихи / Н. Ковалёва // Надежда. — 2000. — С. 34-35.
  • Колыбельная ; Грибной дождь ; Приходила любовь ; Сильные духом : [стихи] / Нина Ковалева // Магілёўскія ведамасці. — 2013. — 3 снеж. — С. 13.
  • Ликующий полет : [стихи из одноименного сборника] / Н. Ковалёва // Магілёўскія ведамасці. — 2000. — 29 апр. — С. 6.
  • Молитва : стихотворение / Н. Ковалева // Зямля і людзі. — 2000. — 20 верас. — С. 12.
  • На Спаса : стихи // Магілёўскія ведамасці. — 2001. −24 жн. — С.4.
  • Открытый город: стихотворение / Н. Ковалёва // Магілёўскія ведамасці. — 2000. — 12 снеж. — С. 12.
  • Стихи / Н. Ковалёва // Магілёўскія ведамасці. — 2000. −30 снеж. — С. 12.
  • «Я живу вдали от всех событий…» : стихи / Н. Ковалёва // Надежда. — 2000. — № 2. — С. 4.
  • Снег над городом: стихотворение // Магілёўскія ведамасці. — 2007. — 27 студз. — C.10.
  • Всё живое хочет жить : [рассказ из новой книги Н. Ковалевой «Двери милосердия»] / Нина Ковалева // Магілёўскія ведамасці. — 2014. — 31 снеж.
  • О стихах Сергея Киселева : [Киселев Сергей Андреевич] / Нина Ковалева // Светлой памяти поэта : посвящается поэту, педагогу, ученому С. Киселеву. — Горкі : БДСГА, 2015. — С. 11-12.
  • Ангельский батюшка. Библия. Святая вода. Не сотвори кумира (вершы) / Нина Ковалёва // Могилёвские ведомости. — 25 июля.

Зноскі

  1. «Воспеть чужое счастье» У кн.: Уладзімір Ліўшыц «Раскопкі вакол Горацкага Парнаса»-Горкі:2001. С. 215.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Душы не спыніцца палёт…(да 70-годзя члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніны Кавалёвай) (кал. аўт.-склад., Ліўшыц,У., Дерюжкова, Л., Дылькова, Н.)- Мінск: 2019. 132 с., іл. ISBN 978-985-459-6
  • Агейчик, Е. Чтоб мы снова прозрели душой : [о презентации в Горецком историко-этнографическом музее нового сборника стихов и рассказов Нины Ковалёвой *"Голубая криница", организованной народным литературным объединением «Роднае слова»] / Елена Агейчик // Горацкі веснік. — 2016. — 23 сакавіка. — С. 4.
  • Бордиловский, В. Подружились «Друзья» с поэтессой : [очередное заседание клуба «Друзья» при районной детской библиотеке прошло в квартире Нины Ковалёвой] / В. Бордиловский // Магілёўскія ведамасці. — 2000. — 7 снеж. — С. 3.
  • Власенко, М. Нина Ковалёва — лауреат : Нина Ковалёва стала лауреатом конкурса на лучшее литературное произведение, посвященное 20-летию БелОИ // Зямля і людзі. — 2008. — 3 сн. — С.5.
  • Власенко, М. Творить добро, не ведая об этом… : [о презентации в Горецкой картинной галерее нового сборника стихов горецкой поэтессы, члена Союза писателей Беларуси Нины Ковалевой «Строится храм»] / Михаил Власенко // Зямля і людзі. — 2010. — 24 лістап. — С. 15.
  • Власенко, М. Творить добро, не ведая об этом… : [в Горецкой картинной галерее состоялась презентация сборника стихов члена Союза писателей Беларуси Нины Ковалёвой «Строится храм»] / Михаил Власенко // Региональные ведомости. — 2010. — 10 нояб. — С.3.
  • Дерюжкова, Л. «Мы стали обелисками» : [о презентации в Горецком историко-этнографическом музее нового сборника стихов Нины Ковалевой «Мы стали обелисками», организованной народным литературным объединением «Роднае слова»] / Людмила Дерюжкова // Могилёвские ведомости. — 2016. — 6 января. — С. 6.
  • Дзеружкова, Л. «Льецца песня з сэрцайка майго…» : [у Палацы культуры БДСГА адбылася творчая вечарына Ніны Кавалёвай, прысвечаная 35-годдзю яе літаратурнай дзейнасці і выхаду з друку новага зборніка вершаў «Голас вякоў»] / Людміла Дзеружкова // Зямля і людзі. — Горацкі веснік. −2013. — 12 чэрв. — С. 3.
  • Дзеружкова, Л. Калі ў душы гарыць святло : [аб святкаванні 65-гадовага юбілею горацкай паэтэсы Ніны Кавалёвай] / Людміла Дзеружкова // Літаратура і мастацтва. −2014. — 15 жн.
  • Дзеружкова, Л. Святло душы Ніны Кавалёвай : [аб святкаванні 65-гадовага юбілею горацкай паэтэсы Ніны Кавалёвай] / Людміла Дзеружкова // Зямля і людзі. — 2014. — 13 жн.
  • Дзеружкова, Л. У кожным сэрцы адгукнецца… : [пра свята двара, арганізаванае літаратурным аб’яднаннем «Роднае слова», і прэзентацыю на гэтым свяце новага зборніка вершаў Ніны Кавалёвай «Мы стали обелисками»] / Людміла Дзеружкова // Літаратура і мастацтва. — 2015. — 14 жніўня.
  • Детликович, П. Найди в своем сердце уголок : презентация книги Нины Ковалевой «Божья заповедь» // Зямля і людзі. — 2006. −12 крас. — С.13.
  • Детликович, П. И. Ковалёва Нина Дмитриевна в кн.: Огни над Проней : Горки в лицах / Пётр Детликович. — Минск : Белпринт, 2012—392 с.
  • Дмитриева, М. С. Жизнь и творчество Н. Д. Ковалёвой / Дмитриева М. С., Новик Ю. В. // Бацькаўшчына : зборнік матэрыялаў краязнаўчай канферэнцыі / БДСГА. — Горкі : БДСГА, 2013.
  • Ерохин, Р. Нина Ковалёва: «Это вовсе не значит, что не больно, не трудно…» : рассказ журналиста о своих творческих связях с горецкой поэтессой Ниной Ковалёвой // Ерохин, Р. // Интонация вздоха : беседы, очерки. — Мн., 2005. — C.800-851.
  • Комиссарова, О. Поэзия — её жизнь : о горецкой поэтессе Нине Ковалевой // Зямля і людзі. — 2006. −8 сак.
  • Копач, В. Творческие истоки поэзии Нины Ковалевой : на областной конкурс на лучший проект краеведческого маршрута «Мой край» — творческие истоки поэзии Нины Ковалевой / Гриб, В. В., Кузьменко,Я. В. — Горки : отдел культуры Горецкого райисполкома, 2006. — 48 с.
  • «Воспеть чужое счастье» У кн.: Улазімір Ліўшыц «Раскопкі вакол Горацкага Парнаса»-Горкі:2001. С. 215.
  • А у нас во дворе / Николай Панкратов // Зямля і людзі. — 2018. — 8 жніўня.
  • Прыдняпроўе — край талентаў : альманах / [укладальнік У. І. Бацкалевіч; прадмова У. Дуктава]. — Мінск : Звязда, 2014. — 308 с.
  • Студнева, М. Дзякуючы падтрымцы Прэзідэнцкага фонду : [аб выдавецтве книги паэзии Н. Навалёвай «Ликующий полет»] / М. Студнева // Літаратура і мастацтва. — 2000. — 17 сак. — С. 7.
  • Уласенка, М. Імпэза ў гонар паэтэсы : [аб мерапрыемстве ў гонар мясцовай паэтэсы Ніны Кавалёвай, якое прайшло ў яе гонар у двары шматпавярховага дома, дзе яна пражывае] / Міхаіл Уласенка // Літаратура і мастацтва. −2013. — 23 жн. — С. 15.
  • Дрэўца паэзіі, дрэўца надзеі : (творчасць Ніны Кавалёвай) / Міхаіл Уласенка // ЛіМ. — 2009. — 21 жн. — С.14.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]