Ніна Канстанцінаўна Аксёнчык
Ніна Канстанцінаўна Аксёнчык | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1961 (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, мастачка, педагог, грамадская дзяячка |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Ніна Канстанцінаўна Аксёнчык (нар. 12 сакавіка 1961, в. Вятчын, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць; Псеўданімы: Ніна Рунь) — беларуская пісьменніца, мастак, педагог, грамадскі дзеяч беларускай дыяспары Чэхіі.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Мазырскі дзяржпедінстытут (1982), затым аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры Мінскага дзяржпедінстытута. Кандыдат філалагічных навук[1]. У 1982—1997 гг. працавала выкладчыкам, дацэнтам Мазырскага педінстытута.
У родным Мазыры заснавала музей Палескай культуры. Дзеля гэтага разам са сваімі студэнтамі сабрала там каля 90 экспанатаў. У 1988 годзе была дэлегатам Устаноўчага з'езду партыі БНФ. А з 1989 па 1995 гады была старшынёй БНФ г. Мазыр. У 1990 годзе Ніна Аксёнчык разам з іншымі дэмакратычнымі партыямі арганізавала «Чарнобыльскі шлях» у Маскву, дзе ў Крамлі, разам з Алесем Адамовічам і іншымі, выступіла з рэзкай крытыкай тагачаснага кіраўніцтва Беларусі за ўтойванне фактаў Чарнобыльскай катастрофы. У 1995 годзе выйшла з БНФ і па ініцыятыве мазыран балатавалася ў Вярхоўны Савет Беларусі, але прайграла. Разам з сям'ёй — мужам Уладзімірам Малашчанка і дачкой Раданай — выехала з Беларусі.
З 1998 г. жыве з сям'ёй у Чэхіі. Працуе ў школах Прагі выкладчыцай беларускай, рускай і чэшскай моў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першыя творы пачала друкаваць з 1975 года. У тым жа годзе за верш і малюнак на тэму Вялікай Айчыннай вайны, надрукаваныя ў «Піянер Беларусі», стала пераможцам Рэспубліканскага конкурсу юных паэтаў і мастакоў і была ўзнагароджана Ганаровай Граматай ЦК камсамола Беларусі.
Вершы друкаваліся ў калектыўным зборніку «Палескія перазвоны» (Мазыр, 1994), часопісах «Полымя», «Роднае слова» і інш. Аўтар паэтычных зборнікаў «Споведзь арабіны» (1995), «Беларусь на крыжы» (1997). Аўтар шэрагу крытычных артыкулаў. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1996 года.
Аўтар больш чым 100 карцін — пейзажы Беларусі, нацюрморты, партрэты, абстрактныя фантазіі. У Чэхіі працягвае творчую працу. Мела 3 персанальныя выставы: у Празе (1999, 2004), Усці-над-Лабай (2001) і 2 Міжнародныя выставы — Прага (2005), Усці-над-Лабай (2006), а таксама ўдзельнічае ў групавых выставах пражскіх мастакоў (2005, 2008, 2010).
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Ніна Аксёнчык. Споведзь арабіны. — Мн.: Мастацкая л-ра, 1995.
- Ніна Аксёнчык. Беларусь на крыжы. — Вільня: «Наша будучыня», 1997.
- Н.Аксёнчык, Ю. Семяняка. Крыніцы любові (песня). Песенная панорама. — Мн.: «Беларусь», 1988
- Аўсіюк А. М. Я так люблю. Зборнік вакальна-жанравых твораў / Песьні на вершы беларускіх паэтаў, у тым ліку і на вершы Ніны Аксёнчык: «Беларуская гасьціннасьць», «Прыязджай да Мазыра», «Студэнцтва гады», «Стары сад», «Мроі белых туманаў», «Чарнобыльская Санта-Марыя». — Мазыр, Аддзел культуры МГВК, 1996.
- Н. Аксёнчык. Зноў жалейкаю горнай… (нізка вершаў) // Роднае слова, 1996, № 4 (юбілейны 100-ты нумар)
- Н. Аксёнчык. Стары сад… (нізка вершаў) // Роднае слова. 2002, № 3.
- Н. Аксёнчык /Ніна Рунь/. Птушкі мілыя…(нізка вершаў) // Жырандоля. Літаратурны альманах. Мінск, 2008.
- Н. Аксёнчык. Нябесная сотня. Я цалую вашы раны. Не — вайне! (нізка вершаў) // Парогі. Культурна-палітычны часопіс для украінцаў у Чэшскай рэспубліцы. Прага, 2014, № 4.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- К. Кузьмин. Такая она, наша Аксенчик / Кто вы, наши кандидаты в Верховный Совет РБ? // Жыццё Палесся. 1995. 27 мая.
- Ніл Гілевіч. Белым птахам божым шляхам: Прадмова да кнігі // Аксёнчык Н. «Споведзь арабіны». — Мн.: «Мастацкая літаратура», 1997.
- А. Хрэноўскі. № 244 — Беларусь: Пра дэкаратыўную працу Н. Аксёнчык і У. Малашчанкі «Нараджэньне Хрыста» у сусьветна вядомым музеі Сан-Жозэф Аратары. Канада // Прамень. Часопіс Згуртавання беларусаў у Квэбэку /Канада/. 1999. № 14.
- Н. Мацяш. «Я ў сад баюся не вярнуцца..»: да 40-годзьдзя Н. Аксёнчык // Роднае слова. 2002, № 3.
- П. Капчык «Беларусь на крыжы»: Рэцэнзія на на другую кнігу вершаў Н. Аксёнчык «Беларусь на крыжы», 1997 // Часопіс «Беларус», Нью-Йорк. 2007, № 539.
- «Беларусы Прагі падтрымалі ўкраінцаў»: Спадарыня Н. Аксёнчык прадстаўляе плакат і чытае ўрывак са сваёй паэмы ў падтрымку ўкраінцаў // Часопіс «Крывія». Прага, 2012. № 27 (верасень-лістапад, 2012).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://gallerynina.net/ Архівавана 3 чэрвеня 2013. — Сайт Ніны Аксёнчык
- Нарадзіліся 12 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1961 годзе
- Нарадзіліся ў Жыткавіцкім раёне
- Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Члены Беларускага народнага фронту «Адраджэнне»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Кандыдаты філалагічных навук
- Паэты Беларусі
- Імігравалі ў Чэхію з Беларусі