Ніна Мікалаеўна Гурло
| Ніна Мікалаеўна Гурло | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 12 красавіка 1946 (79 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Мікалай Васільевіч Гурло |
| Род дзейнасці | мастачка |
| Жанр | сцэнаграфія і станковая графіка |
| Вучоба | |
| Член у | |
Ніна Мікалаеўна Гурло (нар. 12 красавіка 1946, Мінск) — беларускі мастак. Дачка М. В. Гурло.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 12 красавіка 1946 года ў Мінску.
Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1969 годзе.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 года, член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1989 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў галіне сцэнаграфіі і станковай графікі. Створаныя Гурло касцюмы вылучаюцца разнастайнасцю, трапнасцю вобразных характарыстык, пранікненнем у стылёвыя асаблівасці эпохі, графічныя творы — тонкай пластычнасцю, гармоніяй ліній і лірызмам. Сярод асноўных работ: касцюмы да кінафільмаў «Прададзены смех» (198!), «Белыя Росы» (1983), «Восеньскія сны» (1987), «Шляхціц Завальня» (1994), «Сын за бацьку» (1995), «Масакра» (2010); да спектакляў: «У змроку» А. Дударава (1996), «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (1997), «Шчаўкунок» А. Палешчанковай (1998), «Пігмаліён» Б. Шоу (2002), «Опера жабракоў» Б. Брэхта (2004), «Васа» М. Горкага (2006), «Мачаха» А. Бальзака (2008). Аўтар серыі графічных лістоў «Настальгія» (1996), «Знакі задыяка» (2008—10) і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Л. Ф. Салавей. Гурло Ніна Мікалаеўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ніна Мікалаеўна Гурло на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»