Ніна Фёдараўна Сіляева
| Ніна Фёдараўна Сіляева | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 26 снежня 1938 (86 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Юрый Рыгоравіч Бойка |
| Род дзейнасці | вучоная |
| Навуковая сфера | паталагічная анатомія |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1990) |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар |
|
Ніна Фёдараўна Сіляева (26 снежня 1938, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Кандыдат медыцынскіх навук (1967). Дацэнт (1984). Доктар медыцынскіх навук (Патамарфалогія органа зроку ў перынатальным перыядзе, 1990). Прафесар (1993).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Мінскі медыцынскі інстытут (1961). Урач-фтызіятр Рэспубліканскага туберкулёзнага санаторыя «Наваельня» (1961—1962). Аспірантка кафедры паталагічнай анатоміі Мінскага медыцынскага інстытута (1962—1965). Загадчыца Патолагаанатамічным аддзялення 1-й клінічнай бальніцы г. Гродна, урач-патолагаанатам Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, асістэнт кафедры гісталогіі і эмбрыялогіі, нармальнай анатоміі, судовай медыцыны, старшы навуковы супрацоўнік ЦНДЛ ГрДМІ (1977—1984). Дацэнт кафедры паталагічнай анатоміі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1984—1991). Загадчыца той жа кафедры (1991—2000). Прафесар кафедры паталагічнай анатоміі ГрДМУ.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- муж Юрый Рыгоравіч Бойка (1925—2004) — урач-паталагаанатам, доктар медыцынскіх навук
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш за 170 навуковых прац. Асноўныя напрамкі даследаванняў прысвечаны вывучэнню патамарфалогіі энцэфалітаў і энцэфалапатый пладоў і нованароджаных, патамарфалогіі органа зроку ў перынатальным перыядзе, клініка-анатамічнага аналізу урачэбных памылак.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сіляева Ніна Фёдараўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 381. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 6. — Минск, 2008
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сіляева Ніна Фёдараўна, доктар медыцынскіх навук, паталагічная анатомія на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Басинский В. А., Штабинская Т. Т., Зубрицкий М. Г. Нина Фёдоровна Силяева — педагог, ученый и клинический патолог (к 80-летию со дня рождения) // Журнал Гродненского государственного медицинского университета, Том 16, № 6, 2018 (руск.)