Нінгал
Нінгал | |
---|---|
![]() Пералік ахвярапрынашэнняў Нінгал, 2 тысячагоддзе да н. э. | |
багіня клятвы | |
Міфалогія | Шумер |
Пол | жанчына |
Бацька | Энкі |
Маці | Нінгікуга |
Муж | Нана |
Дзеці | Шамаш, Інана |
У іншых культурах | Нінгаль, Нікаль |
Ні́нгал, Ні́нгалды («вялікая панна») — багіня шумерскай міфалогіі, лічылася жонкай бога Наны.
Згодна міфалагічным уяўленням шумераў, Нінгал з'яўлялася дачкой вялікага бога Энкі і багіні Нінгікугі, заступніцы багністай краіны Мора, насельніцтва якой здаўна займалася жывёлагадоўляй. Магчыма, таму ў пазнейшы час Нінгал была заручана вернікамі з Нанай, заступнікам жывёлагадоўцаў.
Першапачатковыя функцыі Нінгал не вядомы. Аднак у перыяд трэцяй дынастыі Ура яна стала разглядацца як адна з вышэйшых багінь месапатамскага пантэона, часцяком выяўлялася як вочы з каштоўных камянёў. Некаторыя даследчыкі бачаць у гэтым намёк або на ўменне багіні прадбачыць будучыню, або на ўдзел у замагільным судзе душ памерлых. Імям Нінгал карысталіся падчас клятвы.
За межамі Шумера, культ Нінгал быў распаўсюджаны ў іншых частках Месапатаміі, яе шанавалі хурыты, хеты і арамеі.