Ніпур
Ніпу́р — старажытны шумерскі горад, рэлігійны цэнтр, месца культу вярхоўнага бога Энліля (на паўднёвы ўсход ад сучаснага горада Эд-Дыванія ў Іраку).
У 18 ст. да н.э. захоплены Вавілонам, пазней меў унутраную аўтаномію.
Археалагічнымі раскопкамі канца 19 — пачатку 20 ст. ўзноўлены план і архітэктурныя помнікі старажытнай часткі Ніпура: палацы кіраўнікоў Нарамсіна beru і Шаркалішары beru (2-я палова 3-га тыс. да н.э.), Ур-Наму (канец 3-га тыс. да н.э.), Ашурбаніпала (7 ст. да н.э.), храм Энліля — Экур з зікуратам. У 80 памяшканнях жрэцкай бібліятэкі захавалася каля 60 тыс. гліняных клінапісных таблічак, у якіх зафіксавана большая частка шумерскай літаратуры.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ніпур // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. С. 349.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ніпур
{{Навігацыйная табліца
| імя = Старажытная Месапатамія
| загаловак = Старажытная Месапатамія
| navbar =
| state = collapsed
| стыль_асноўнага_загалоўка =
| выява =
| стыль_цела =