Нічыпар Мяцельскі
Нічыпар Мяцельскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 красавіка 1943 |
Месца смерці | |
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нічы́пар Мяце́льскі (1905, в. Ануфравічы, цяпер Грэскі сельсавет, Слуцкі раён — 6 красавіка 1943, ваколіцы Рудзенску, Пухавіцкі раён) — дзеяч беларускага адраджэння.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1924 годзе браў удзел у падпольнай антыбальшавіцкай арганізацыі Юркі Лістапада, а пасля вызвалення працаваў настаўнікам у вёсцы Цітва пад Рудзенскам, дзе застаўся і пры нямецкіх акупантах. Напачатку 1943 года мінская «Беларуская газета» надрукавала артыкул Рыгора Крушыны «З мінулых дзён. Судовы працэс над Лістападам», дзе ўзгадваўся і Мяцельскі як прыхільнік арганізавацыі беларускіх ваенных аддзелаў і стварэння нацыянальнага ўрада. У выніку гэтага быў схоплены савецкімі партызанымі 2-й Мінскай брыгады (камандзір С. Іваноў), якімі быў абвінавачаны ў аднаўленні контаррэвалюцыйнае дзейнасці і прыналежнасці да мясцовай суполкі Беларускай незалежніцкай партыі. Расстраляны.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Імёны Свабоды: Нічыпар Мяцельскі(недаступная спасылка)
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
- Памерлі 6 красавіка
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Рудзенску
- Члены Беларускай незалежніцкай партыі
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Беларускі калабарацыянізм
- Удзельнікі антысавецкага падпольнага руху ў Беларусі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Расстраляныя
- Постаці Цітвы