Рыгор Крушына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Крушына
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 лістапада (3 снежня) 1907
Месца нараджэння
Дата смерці 27 сакавіка 1979(1979-03-27) (71 год)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, літаратурны крытык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Рыго́р Крушы́на, сапр.: Рыго́р Каза́к (20 лістапада (3 снежня) 1907, паводле інш. звестак 1908, в. Бязверхавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі раён Мінскай вобл., паводле інш. звестак у Вільні[1] — 27 сакавіка 1979, Саўт-Рывер, Нью-Джэрсі, ЗША, паводле інш. звестак у Вашынгтоне[2]; Іншыя псеўданімы: Алесь Апавядальнік; Кастусь Рамановіч) — беларускі паэт, празаік, крытык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і паштовага службоўца, дзяцінства правёў у Вільні і на Случчыне (вёска Еўлічы[1]). У 1914 сям’я выехала ў Разань. Пасля Першай сусветнай вайны вярнуўся на Случчыну. У 1924 паступіў на Слуцкія агульнаадукацыйныя курсы; быў актывістам беларусазнаўчага гуртка. У 1925 паступіў у МБПТ. Арыштаваны разам з малодшым братам Міколам у 1925 па справе Ю. Лістапада; быў вызвалены. У 1927 паступіў у МВПІ, стаў сябрам літаб’яднання «Маладняк». Скончыў Маскоўскі інстытут кінематаграфіі[1]. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны застаўся на акупаванай тэрыторыі. З 1944 жыў у Германіі. У 1950—1960-я працаваў у Мюнхене ў беларускай рэдакцыі радыё «Свабода». Потым выехаў у ЗША. Адзін з заснавальнікаў у 1951 Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Рэдагаваў часопіс «Конадні». Друкаваўся ў многіх эмігранцкіх выданнях. Пісаў паэмы, апавяданні, крытычныя артыкулы. Займаўся форматворчасцю, упершыню ўвёў у беларускую літаратуру такія віды верша як паліндром, туюг, газэлі, канцона, японскія танкі, пісаў санеты, трыялеты, рандо, актавы, тэрцыны, працягваючы пачатае М. Багдановічам, У. Дубоўкам, Я. Пушчам[1]. Р. Крушына стаў першым беларускім пісьменнікам, якога прынялі ў сябры Міжнароднага ПЭН-клуба.

Пахаваны на Беларусіх могілках у Іст-Брансуіку, штат Нью-Джэрсі[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Да вайны выйшлі першы паэтычны зборнік «Разгон» (Гомель, 1930; у сааўтарстве з С. Ракітам, В. Палескім), зборнік вершаў «Паэзія чырвонаармейца» (Мінск, 1931), падрыхтаваны трэці збронік «Шкумат пачуцця». У часе Вялікай Айчыннай вайны друкаваўся ў выданнях, якія выходзілі пад акупацыяй, — «Беларуская газэта», «Беларускі работнік», «Раніца». У ЗША выдаў зборнікі лірыкі «Лебедзь чорная» (1947), «Выбраныя творы» (1957), «Вячэрняя лірыка» (1963), «Хвіліна роздуму» (1968), «Вясна ўвосень» (1972), «Дарогі» (1974), «Сны і мары» (1975). Падрыхтаваны ў 1979 зборнік «Рэквіем» застаўся ў рукапісе.

У эміграцыі Р. Крушына, апрача 7 паэтычных зборнікаў, напісаў шэсць цікавых, высокамастацкіх і змястоўных паэм («Пэрсыдская легенда», «Песьня песьняў Саламона», «Эротава іскрынка», «Кантата самотных», «Паэма пра вусны», «На руінах пачуцьцяў»). Як празаік Р. Крушына напісаў апавяданне «Чорныя Дразды», успаміны «Вогнішча», «Пагібель праз жарты», нарысы «Шумавіньне», «Паэзія геолагаў» (пра рэпрасаваных беларускіх аўтараў), крытычныя артыкулы «Барыс Мікуліч», «Сымон Будны», «Паўлюк Шукайла».[1]

Для ранняга перыяду творчасці Р. Крушыны характэрна, што ён пісаў вершы на дазволеныя ідэалагічнай цэнзурай тэмы, з адпаведным пафасам. У амерыканскі перыяд Крушынавай творчасці гучалі самыя разнастайныя матывы. Індывідуальна-творчае развіццё Р. Крушыны як паэта, змест і эстэтычны лад ягоных вершаў змяняліся па меры асэнсавання аўтарам свабоды слова і жыцця ў «свабодным свеце». У многіх паэтычных зборніках Р. Крушыны паўстае вобраз выгнанца — ужо вольнага паэта, але з параненым сэрцам, смуткам па пакінутай радзіме. Скразны матыў Бацькаўшчыны прасочваецца ўва ўсіх яго паэтычных цыклах. Р. Крушына абвясціў прынцып свабоднага ад палітыкі і ўладаў мастацтва.[1]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прыжыццёвыя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Лебедзь чорная: зборнік вершаў (Беларускае Выдавецтва «Пагоня», 1947)
  • Выбраныя творы: зборнік вершаў (Нью-Ёрк-Мюнхен, 1957)
  • Вячорная лірыка: зборнік вершаў (Нью-Ёрк-Мюнхен, 1963)
  • Хвіліна роздуму: зборнік вершаў (Нью-Ёрк-Мюнхен, 1968)
  • Вясня ўвосень: зборнік вершаў (Нью-Ёрк-Мюнхен, 1972)
  • Дарогі: зборнік вершаў (Нью-Ёрк-Мюнхен, 1974)
  • Сны і мары: зборнік вершаў (Нью-Ёрк-Мюнхен, 1975)

Пасмяротныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Цымбаліст (Мінск, 2004)
  • Выбраныя творы (Мінск, 2005)

Зноскі

  1. а б в г д е Савік Л. І ты адтуль…
  2. Юрэвіч Л. Літаратурны рух…
  3. РАДАЎНІЦА НА ЧУЖЫНЕ

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]