Ніобій

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ніёбій)

Ніобій (лац.: Niobium) Nbхімічны элемент V групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 41. Метал светла-шэрага колеру.

Прыродныя крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Трапляецца звычайна разам з танталам. Важнейшыя для прамысловасці мінералы — калумбіт, нанталіт, лапарыт.

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваецца ў асноўным у сплаве з жалезам (фераніобій): выраб хімічнай і нафтахімічнай апаратуры, дэталей рэактыўных рухавікоў, газавых турбін.