Надзея Антонаўна Шыдлоўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Н. А. Шыдлоўская)
Надзея Антонаўна Шыдлоўская
Дата нараджэння 17 сакавіка 1940(1940-03-17) (84 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Надзея Антонаўна Шыдлоўская (17 сакавіка 1940, в. Цалевічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1973 годзе. З 1965 г. — старшы тэхнік, архітэктар, галоўны архітэктар аддзела генпланаў і прамвузлоў у Белпрампраекце, з 1979-га — архітэктар Савецкага агульнабудаўнічага трэста ў Мангольскай Народнай Рэспубліцы, з 1984-га — кіраўнік групы прамвузлоў, з 1987 года — начальнік аддзела генплана ў Белпрампраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Член КПСС з 1972 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): заводы газавай апаратуры ў Навагрудку (1966), аўтатрактарнага электраабсталявання ў Барысаве (1968), філіял Мінскага трактарнага (1984) і ліцейна-кавальскага (1986) заводаў у Смаргоні, праекты планіроўкі прамвузлоў у Слуцку (1968), Пінску (1969), Магілёве (1970), Кобрыне (1972), Барысаве (1974), Маладзечне (1984).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» (1974).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]