Ніна Аляксандраўна Зельтэн
Ніна Аляксандраўна Зельтэн | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 красавіка 1924 (100 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат архітэктуры (1958) |
Навуковае званне | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1960, 1968) |
Ніна Аляксандраўна Зельтэн (5 красавіка 1924, Баку) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1958), дацэнт (1972).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Азербайджанскі індустрыяльны інстытут у 1947 годзе. Працавала ў Белдзяржпраекце, Упраўленні па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР, з 1950 па 1953 г. — галоўным архітэктарам Ліепая ЛатвССР, у ІБіА Дзяржбуда БССР, з 1969 года — выкладчык, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1950 года. Член КПСС з 1955 года. Пражывае ў г. Мінск.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар манаграфіі «Архітэктура і планіроўка малых гарадоў Беларусі» (Мінск, 1968), мае больш за 40 публікацый у спецыяльным друку.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана дзвюма Граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1960, 1968).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Н. А. Зельтен. Архитектура и планировка малых городов Белоруссии. — «Наука и техника». — Минск, 1968. — 124 с.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Зельтен Нина Александровна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 5 красавіка
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Баку
- Выпускнікі Азербайджанскага ўніверсітэта нафты і прамысловасці
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Выкладчыкі БНТУ
- Кандыдаты архітэктуры
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Ліепаі