Оракі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Оракі
(ульта, ольча, ульча)
Агульная колькасць 295
Рэгіёны пражывання Расія
Мова оракская
Рэлігія Праваслаўе, анімістычныя культы, шаманізм
Блізкія этнічныя групы ульчы, орачы, нанайцы, удэгейцы

Оракі (саманазвы ульта, ольча, ульча)[1] — карэнныя насельнікі Сахаліна. Жывуць пераважна ў Сахалінскай вобл. Расіі. Нязначныя па колькасці групы ёсць таксама ў Хабараўскім краі, Японіі. Агульная колькасць у Расіі — 295 чал. (2010 г.), у Японіі — 20 чал. (прыкладныя звесткі 1989 г.).

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Оракі мігрыравалі на Сахалін у сярэднявеччы з папярэдніх раёнаў рассялення на р. Амур. Мелі сталыя кантакты з аўтахтонным насельніцтвам — ніўхамі і айнамі. Ад апошніх і атрымалі сённяшнюю назву.

Падзяляюцца на дзве асноўныя групы — паўночную і паўднёвую. Паўночная месціцца ў раёне пас. Вал. Паўднёвая — бліз г. Паранайска. Традыцыйнымі заняткамі абедзвюх груп з’яўляюцца лоў рыбы і паляванне. Аднак паўночныя оракі таксама трымаюць хатніх аленяў, якіх выкарыстоўваюць для перамяшчэння (ужываюць тып нарт, не характэрны для эвенкаў) або ў паляванні на лясных звяроў. Паўднёвыя оракі не займаюцца аленегадоўляй. Іх галоўныя гаспадарчыя заняткі — лоў рыбы і паляванне на марскіх звяроў, асабліва ластаногіх. У савецкі час паўночныя оракі былі аб’яднаны ў аленегадоўчы калгас, паўднёвыя засталіся рыбаловамі.

Ад суседніх народаў оракі адрозніваюцца сацыяльнай арганізацыяй. Яны падзяляюцца на 15 родаў, аднак галоўнай сацыяльнай адзінкай з’яўляецца сям'я. Сем’і складаюць тэрытарыяльныя аб’яднанні, у склад якіх раней маглі ўваходзіць прадстаўнікі іншых этнасаў.

У мінулым оракі не вылучаліся як самастойны народ. У перапісах іх часцяком адносілі да эвенкаў ці ульчаў. Толькі ў канцы XX ст. па патрабаванню вучоных быў наладжаны больш пільны ўлік. Нягледзячы на фактычную згубу мовы, для оракаў характэрная моцная этнічная самасвядомасць.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Родная мова оракаў адносіцца да амурскай падгрупы тунгуса-маньчжурскіх моў. Відавочна, у мінулым падзялялася на паўночны і паўднёвы гутарковыя дыялекты. У выніку старонняга культурнага ўплыву і адукацыі на рускай мове, большасць оракаў ужо не размаўляе на ёй. Пісьмовасць на аснове кірыліцы распрацавана ў 2008 г.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Хрысціянізацыя амаль не закранула оракаў. Пэўная колькасць вернікаў належыць да праваслаўнай царквы. Захаваліся анімістычныя і пахавальныя культы. Раней існаваў шаманізм, былі распаўсюджаны шматлікія забабоны.

Зноскі

  1. Смоляк А. В. Ороки. // Народы России: Энциклопедия. / Главный редактор В. А. Тишков. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1994. C. 259

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]