Перайсці да зместу

Оскар Пітрас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Оскар Пітрас
Дата нараджэння 2 сакавіка 1916(1916-03-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 мая 1993(1993-05-26) (77 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  ЗША
Род войскаў Корпус марской пяхоты ЗША
Гады службы 1940–1971
Званне генерал-маёр
Бітвы/войны Другая сусветная вайна,
Карэйская вайна,
Вайна ў В’етнаме
Узнагароды і званні
Silver Star Bronze Star Medal Navy Cross Legionnaire of Legion of Merit

Оскар Франклін Пітрас (англ.: Oscar Franklin Peatross; 2 сакавіка 191626 мая 1993) — генерал-маёр Корпуса марской пяхоты ЗША, удзельнік Другой сусветнай, Карэйскай і В’етнамскай войнаў[1][2].

Нарадзіўся 2 сакавіка 1916 года ў Ролі, Паўночная Караліна. У 1934-м скончыў сярэднюю школу, а ў 1939 — Дзяржаўны каледж Паўночнай Караліны са ступенню бакалаўра. 6 лістапада 1940 году, дзякуючы ўніверсітэцкай адукацыі, быў адабраны ў школу кандыдатаў у афіцэры на базе марской пяхоты. Пасля заканчэння вучобы ў 1941 годзе атрымаў званне малодшага лейтэнанта і накіраваны на службу ў 2-ю дывізію марской пяхоты.

У жніўні 1942-га прыняў удзел у рэйдзе на востраў Макін[3], а неўзабаве і ў бітве за Гуадалканал. У лістападзе—снежні 1943 года абараняў мыс Таракіна[4]. У лютым 1945 года прыняў удзел у бітве за Івадзіму. Пасля капітуляцыі Японіі 2 верасня служыў там пры акупацыйных сілах[5].

Падчас Карэйскай вайны прызначаны камандзірам 2-га батальёна 5-га палка 1-й дывізіі марской пяхоты.

У сакавіку 1964 гады стаў камандзірам 7-га палка марской пяхоты. Са сваім падраздзяленнем у 1965 годзе адправіўся ў Паўднёвы В’етнам, дзе ўдзельнічаў у аперацыях «Зорнае святло», «Пірання», «Юта» і «Тэхас» супраць сіл В’етконга[6][7].

18 кастрычніка 1968 года прысвоена званне генерал-маёра, а праз месяц быў адпраўлены ў рэкруцкі пункт марской пяхоты ў Пэрыс-Айлэндзе, штат Паўднёвая Караліна, уступіўшы на пасаду кіраўніка цэнтра. Тут служыў да сваёй адстаўкі ў маі 1971 года.

Памёр 26 мая 1993 года пасля працяглай хваробы ў горадзе Бофарт, Паўднёвая Караліна, і быў пахаваны на Нацыянальным могілках ветэранаў.

Зноскі

  1. Fortitudine 23, Part 1. marines.mil. Marines Websites. Праверана June 29, 2018.
  2. Oscar F. Peatross Papers – USMC Military History Division(недаступная спасылка). USMC Military History Division. Архівавана з першакрыніцы August 1, 2013. Праверана June 29, 2018.
  3. p. 87 Bufalo, Andrew Anthony Hard Corps -Legends of the Corps S&B Publishing, 10/11/2004
  4. US Marine Corps in World War II – HyperWar (Bougainville). ibiblio.org. HyperWar Websites. Праверана 26 December 2017.
  5. US Marine Corps in World War II – HyperWar (Iwo Jima). ibiblio.org. HyperWar Websites. Праверана 26 December 2017.
  6. U.S. Marines in Vietnam: The landing and the build up – 1965. USMC Military History Division. Праверана February 10, 2018.
  7. U.S. Marines in Vietnam: An Expanding War 1966. USMC Military History Division. Праверана June 29, 2018.
  • Peatross, Oscar F. Bless 'em All: The Raider Marines of World War II ; REVIEW PUBLISHING COMPANY (1995).