Отакар Бржэзіна
Отакар Бржэзіна | |
---|---|
Otokar Březina | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Вацлаў Ебавы |
Псеўданімы | Otokar Březina і Václav J. Danšovský[1] |
Дата нараджэння | 13 верасня 1868[2][3][…] ці 12 верасня 1868[4] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 сакавіка 1929[2][3][…] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Чэхія |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, філосаф |
Кірунак | сімвалізм |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | чэшская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | Дзяржаўная прэмія Чэхіі |
Узнагароды |
ганаровы доктар[d] (1919) |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Отакар Бржэзіна (чэшск.: Otokar Březina, сапраўднае імя Вацлаў Ебавы; 13 верасня 1868 — 25 сакавіка 1929) — чэшскі паэт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў мястэчку Пачаткі. Першыя літаратурныя спробы, выдаваныя пад псеўданімам Вацлаў Даншаўскі, адносяцца да гадоў навучання ў гімназіі ў Тэлчы (1883—1887). Першыя апублікаваныя вершы маюць эпічны характар і з лёгкім сацыяльным падтэкстам апісваюць звычайныя жыццёвыя гісторыі. У прозе трымаецца наіўна-бадзёрага гумару, з дапамогай якога спрабуе намаляваць розныя чалавечыя тыпы. У прозе адчувальны ўплыў Яна Неруды. Пасля заканчэння гімназіі працуе настаўнікам, жыве на самоце з пачуццём адзіноты і нерэалізаванасці.
У 1887—1892 гадах піша пераважна прозу. Адмаўляецца ад гумарыстычнага тону, творы гэтага перыяду носяць прыкметы натуралізму, галоўнымі матывамі застаюцца смерць, згадкі пра мінулае і непераадольная адзінота. Навелы «Důležitý den života příštipkáře», «Protější okno».
У 1890—1891 гадах узнікае «Román Eduarda Brunnera», які аўтар праз год сам знішчыў. Няўдача гэтага раману, у які Отакар Бржэзіна ўкладаў шмат аўтарскіх надзей, стала прычынай творчага крызісу. Ён захапляецца Бадлерам і Шапенгаўэрам, у творах пераважаюць песімістычныя, меланхалічныя настроі. Прымае Шапенгаўэрава ўяўленне пра свет як абсалютны самападман і ілюзію. У гэты час узнікае тэорыя арыстакратычнай выключнасці мастацтва. Отакар Бржэзіна стаецца з рэалістычнага празаіка паэтам-сімвалістам.
У гэты час чэшская літаратура перажывала крызіс і стаяла на парозе неабходнасці пераходу да новых мастацкіх сродкаў. Шмат паэтаў рэзка змяняюць характар сваёй творчасці (Антанін Сова, Карэл Главачак, Станіслаў Костка Нойман, Іржы Карасек з Львовіцаў), пачынаецца новая эпоха ў літаратурнай крытыцы (Францішак Ксавер Шальда).
У 1907 годзе Отакар Бржэзіна перастае займацца літаратурнай творчасцю.
Два разы (у 1924 і 1928 гадах) быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры.
Літаратурная творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Паэтычная творчасць Отакара Бржэзіны, знаходзячыся на памежжы мастацтва і філасофскай медытацыі, належыць да каштоўнасцей еўрапейскага літаратурнага сімвалізму. Цалкам у суладдзі з сімвалістычнай тэорыяй паэт успрымаў рэлігійныя факты як сімвалы. Хаця канстанты аўтарскага мастацкага свету знаходзяцца пад пэўным уплывам хрысціянства, яго духоўны свет не кіруецца законамі хрысціянскай духоўнасці, а прасякнуты духоўнасцю філасофскага ідэалізму. Літаратурная творчасць Отакара Бржэзіны знаходзіцца на вяршыні чэшскага сімвалізму. Сімвалісцкія сродкі выразнасці ў паэта хутка аўтаматызаваліся, ператвараліся ў метафарычныя клішэ, праз гэта сімвалізм хутка страчваў сваю мастацкую сутнасць. Таму многія паэты ў хуткім часе адышлі ад сімвалізму (Антанін Сова), а новае пакаленне ўжо стаіць на новых, антысімвалісцкіх пазіцыях (Франя Шрамек, Францішак Гельнер, Віктар Дзік, Карэл Томан)
Бібліяграфія (паэтычныя зборнікі)
[правіць | правіць зыходнік]- «Tajemné dálky» (1895) («Таемныя далячыні»)
- «Svítání na západě» (1896) («Світанне на захадзе»)
- «Větry od pólů» (1897) («Вятры з палюсоў»)
- «Stavitelé chrámu» (1899) («Будаўнікі храму»)
- «Ruce» (1901) («Рукі»)
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
- ↑ а б Otakar Brezina // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Otokar Březina // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Březina, Otokar // Regionální osobnosti Праверана 24 верасня 2024.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ BillionGraves — 2011.
- ↑ а б Vědecká knihovna v Olomouci Otokar Březina // REGO Праверана 1 красавіка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Zur Rezeption Schopenhauers und Nietzsches im tschechischen Symbolismus
- Petr Holman: Frequenzwörterbuch zum lyrischen Werk von Otokar Březina, in 2 Tln., 1993