Ота Месмер
| Ота Месмер | |
|---|---|
| Род дзейнасці | святар |
| Дата нараджэння | 14 ліпеня 1961 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 28 кастрычніка 2008 (47 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
Ота Геранімавіч Месмер (руск.: Отто Геранимович Мессмер, ням.: Otto Messmer; 14 ліпеня 1961, Караганда — 28 кастрычніка 2008, Масква) — расійскі рымска-каталіцкі дзеяч, кіраўнік езуітаў краін СНД (2002—2008).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 14 ліпеня 1961 года ў Карагандзе (Казахская ССР) у шматдзетнай каталіцкай сям’і нямецкага паходжання.
1 верасня 1982 года ў Вільні ўступіў у ордэн езуітаў. 29 мая 1988 года рукапакладзены ў святары. У ліпені 1988 года пасля сканчэння Рыжскай вышэйшай каталіцкай духоўнай семінарыі па накіраванні кардынала Юліяна Вайвадса прыехаў служыць у Цалінаград (цяпер — Астана). Затым быў рэктарам Новасібірскай каталіцкай перадсемінарыі. Вечныя шлюбы склаў 2 кастрычніка 2001 года. Ад 2002 года — старшыня Незалежнага Расійскага рэгіёна Таварыства Ісуса.
28 кастрычніка 2008 года быў знойдзены забітым у Маскве разам з эквадорскім святаром Вікторам Бетанкурам.