П’етра Ларанцэці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з П'етра Ларанцэці)
П’етра Ларанцэці
Фатаграфія
Дата нараджэння 1280[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1348[1][3][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Мастацкі кірунак Сіенская школа жывапісу
Уплыў Джота дзі Бандонэ[5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

П'етра Ларанцэ́ці (італ.: Pietro Lorenzetti; каля 1280, г. Сіена, Італія — 1348?) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік Cіенскай школы жывапісу.

Брат Амброджа Ларанцэці. Зазнаў уплывы Дуча ды Буанінсенья, Джота ды Бандоне, Дж. Пізана. Творы вызначаюцца імкненнем да жыццёвай пластычнасці форм, адухоўленасці вобразаў, трагічным пафасам і манументальнасцю выяў. У кампазіцыйнай пабудове выкарыстоўваў архітэктурныя матывы ў лінейнай перспектыве. Сярод твораў: паліпціхі «Мадонна з немаўлём і святымі» ў царкве П'еве ды Санта-Марыя ў Арэца (1320) і «Гісторыя блажэннай Умільты» (пасля 1332), трыпціх з алтарнай карцінай «Нараджэнне Марыі» (1342), фрэскі «Страсці Хрыстовы» ў Ніжняй царкве базілікі Сан-Франчэска ў Асізі (1325-29 і пасля 1340) і інш.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Art UK — 2003. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Pietro Lorenzetti // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Pietro Lorenzetti // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  5. https://www.treccani.it/enciclopedia/pietro-lorenzetti_%28Enciclopedia-dell%27-Arte-Medievale%29/

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]