Амброджа Ларанцэці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Амброджа Ларанцэці
Фатаграфія
Дата нараджэння: 1290[1][2]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 17 чэрвеня 1348
Месца смерці:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Амброджа Ларанцэ́ці (італ.: Ambrogio Lorenzetti; ? — 1348) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік Cіенскай школы жывапісу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Брат П'етра Ларанцэці. Зазнаў уплыў фларэнційскага мастацтва Протарэнесансу, вывучаў антычную скульптуру, праблематыку перспектывы. У манументальных кампазіцыях спалучаў алегарычнасць сюжэтаў з карцінамі гарадскога і сялянскага побыту, велічнай пейзажнай панарамай. Сярод твораў: «Мадонна з немаўлём» з царквы Сант-Анджэла ў Віка л'Абаце каля Фларэнцыі (1319), «Мадонна на троне з немаўлём» (1330-я г.), фрэскі «Пакутніцтва францысканцаў» і «Зарок св. Людовіка Тулузскага» ў царкве Сан-Франчэска (1330-31), «Алегорыя Добрага і Кепскага кіравання і іх плады ў горадзе і вёсцы» ў Палацца Публіка (1337-39, абодва ў Сіене), алтарныя карціны «Прынясенне ў храм» (1342), «Дабравешчанне» (1344) і інш.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ambrogio Lorenzetti // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ambrogio Lorenzetti // Minneapolis Institute of Art — 1883. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118780492 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]