Павел Іванавіч Шорац
| Поўнае імя | Павел Іванавіч Шорац | ||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
30 студзеня 1998[1] (28 гадоў) |
||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||||||||
| Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
| Клуб |
|
||||||||||||||||||
| Нумар | 2 | ||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Павел Шорац (нар. 30 студзеня 1998, Ліда) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Ліда».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец лідскай ДЮСШ, з 2014 года пачаў прыцягвацца да складу клуба «Ліда» ў Першай лізе. У 2017 годзе канчаткова замацаваўся ў складзе і стаў адным з асноўных ігракоў каманды. У ліпені 2018 года пакінуў лідскі клуб[2]. Пераехаў у Польшчу і стаў выступаць за клуб пятага дывізіёна «Мажыцка», аднак у студзені 2019 года вярнуўся ў «Ліду»[3].
З ліпеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў «Энергетыку-БДУ» і ў жніўні падпісаў кантракт з клубам[4]. 16 жніўня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць «Гомеля» (1:1) і быў заменены ў другім тайме. У сезоне 2019 згуляў яшчэ ў шэсці матчах, а ў 2020 годзе стаў выступаць пераважна за дубль.
У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[5], а на наступны год перайшоў у лідскі клуб ужо на трывалай аснове. У 2022 годзе стаў капітанам каманды.
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2014 | Д2 | Ліда | 2 | 0 | |
| 2015 | Д2 | Ліда | 10 | 0 | |
| 2016 | Д2 | Ліда | 10 | 0 | |
| 2017 | Д2 | Ліда | 28 | 4 | |
| 2018 (1) | Д2 | Ліда | 10 | 2 | |
| 2018/19 (1) | Д5 | Мажыцка | 11 | 2 | |
| 2019 (1) | Д2 | Ліда | 13 | 0 | |
| 2019 (2) | Д1 | Энергетык-БДУ | 7 | 0 | |
| 2020 (1) | Д1 | Энергетык-БДУ | 1 | 0 | |
| 2020 (2) | Д2 | Ліда | 8 | 1 | |
| 2021 | Д2 | Ліда | 29 | 3 | |
| 2022 | Д2 | Ліда | 24 | 1 |