Павел Аляксеевіч Мандрык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Аляксеевіч Мандрык
Дата нараджэння 27 кастрычніка 1957(1957-10-27) (66 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат фізіка-матэматычных навук (1989)
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомы як спецыяліст у галіне вылічальнай матэматыкі
Узнагароды

Павел Аляксеевіч Мандрык (нар. 27 кастрычніка 1957, Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі матэматык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1989), дацэнт (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1979 годзе скончыў факультэт прыкладной матэматыкі БДУ па спецыяльнасці «Прыкладная матэматыка», дзе і працуе: загадчык кафедры вылічальнай матэматыкі, адначасова з 1989 па 1996 год — намеснік дэкана. У 1989 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Лікавыя метады рашэння дыферэнцыяльных ураўненняў спецыальнага тыпу з палепшанымі ўласцівасцямі ўзгодненасці рознаснай і дыферэнцыяльнай задач».

З 9 верасня 1996 года па 15 сакавіка 2019 года быў дэканам факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ[1]. У 2004—2009 гадах на грамадскіх пачатках працаваў прарэктарам БДУ па адукацыйных інавацыях і інфармацыйных тэхналогіях, з 2009 года па 2017 год — намеснікам першага прарэктара БДУ па адукацыйных інавацыях і інфармацыйных тэхналогіях.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Медаль «За працоўныя заслугі» (2011)
  • Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2001),
  • Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1997),
  • Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006, 2013),
  • Заслужаны работнік БДУ (2011),
  • Падзяка рэктара БДУ (2006, 2010),
  • Ганаровая грамата БДУ (1985, 1994, 2002, 2005, 2008),
  • Грамата Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2011),
  • Ганаровая грамата Мінскага гарадскога савета дэпутатаў (2008),
  • Лаурэат персанальнай надбаўкі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі (2005),
  • Лаурэат Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў і студэнтаў за асаблівы ўклад у развіццё здольнасцей адораных навучэнцаў і студэнтаў (2008, 2010).

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Козлов В. П., Мандрик П. А. Системы интегральных и дифференциальных уравнений с L -параметром в задачах математической физики и методы идентификации тепловых характеристик / Под ред. Н. И. Юрчука — Мн.: БГУ, 2000. — 555 с.
  • A method of paired integral equations in the region of laplace transforms for solving nonstationary heat conduction problems with mixed discontinuous boundary conditions // Journal of Engineering Physics and Thermophysics, Vol. 72, No. 3, 1999, pp. 534—549. (N. I. Yurchuk, V. P. Kozlov, and P. A. Mandrik)

Зноскі

  1. История(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2021. Праверана 30 сакавіка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]