Павел Віктаравіч Чалядка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Павел Чалядка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Павел Віктаравіч Чалядка
Нарадзіўся 3 сакавіка 1993(1993-03-03)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 177 см
Вага 66 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Рух
Нумар 23
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Сцяг Беларусі ДЮСШ-5 (Баранавічы)
2006 — 2010 Сцяг Беларусі Суворавец (Мінск)
Клубная кар’ера*
2010 — 2013 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 67 (1)
2010   Сцяг Беларусі Белтрансгаз (Слонім) 16 (0)
2014 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 26 (0)
2015 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 23 (0)
2016 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 14 (0)
2017 — 2018 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 36 (2)
2019 — Сцяг Беларусі Рух (Брэст)
Нацыянальная зборная**
2013 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 студзеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 кастрычніка 2013.

Павел Чалядка (нар. 3 сакавіка 1993, Баранавічы) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Руха».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у баранавіцкай ДЮСШ-5. Ва ўзросце 13 гадоў адправіўся на вучобу ў спецыяльны футбольны клас Мінскага сувораўскага вучылішча, дзе з пачатковай сваёй пазіцыі нападніка перакваліфікаваўся ў флангавага абаронцу. Трэнерам Паўла ў вучылішчы стаў Юрый Малееў, які ў 2010 годзе ўзяў маладога абаронцу ў «Славію-Мазыр». Аднак, яшчэ не праходзячы ў склад «Славіі», адправіўся ў арэнду ў клуб Другой лігі «Белтрансгаз».

У 2011 годзе вярнуўся з арэнды ў «Славію». Першую палову сезону 2011 прапусціў з-за траўмы, пасля стаў з’яўляцца ў складзе мазыран, пераважна выходзячы на замену. У 2012 стаў трывалым іграком асновы (правёў усе 30 матчаў свайго клуба ў лізе), звычайна выкарыстоўваўся ў якасці левага абаронцы. У сезоне 2013 стаў радзей з’яўляцца на полі, а пазней страціў месца ў аснове.

У лютым 2014 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[2]. У магілёўскім клубе стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі правага абаронцы. Па выніках сезону «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе.

У лютым 2015 года кантракт з магілёўскім клубам быў разарваны[3], і неўзабаве Павел перайшоў у склад брэсцкага «Дынама»[4]. У складзе дынамаўцаў замацаваўся на пазіцыі правага абаронцы. Па заканчэнні сезону 2015 пакінуў Брэст[5].

У студзені 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[6]. У сезоне 2016 згуляў у 14 матчах Вышэйшай лігі, не здолеўшы замацавацца ў стартавым складзе жодзінцаў. У студзені 2017 года вярнуўся ў «Славію»[7]. Прапусціўшы пачатак сезону 2017, пазней замацаваўся ў асноўным складзе мазыран на пазіцыі правага абаронцы. У сезоне 2018 дапамог «Славіі» перамагчы ў Першай лізе і вярнуцца ў элітны дывізіён. У снежні 2018 года пакінуў мазырскі клуб[8].

У студзені 2019 года стаў іграком брэсцкага «Руха»[9].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

14 жніўня 2013 года згуляў свой адзіны матч за моладзевую зборную Беларусі (1:4 супраць Ісландыі).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 Д3 Белтрансгаз Сцяг Беларусі 16 0
2011 Д2 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 19 0
2012 Д1 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 30 1
2013 Д1 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 18 0
2014 Д1 Дняпро Сцяг Беларусі 26 0
2015 Д1 Дынама-Брэст Сцяг Беларусі 23 0
2016 Д1 Тарпеда-БелАЗ Сцяг Беларусі 14 0
2017 Д1 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 15 0
2018 Д2 Славія-Мазыр Сцяг Беларусі 21 2

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]