ФК Слонім-2017

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з ФК Белтрансгаз)
Jump to navigation Jump to search
Слонім
Лагатып
Поўная назва Дзяржаўная спартыўная ўстанова «Футбольны клуб „Слонім 2017“»
Заснаваны 2009
Горад Слонім, Беларусь
Стадыён «Юнацтва»
Умяшчальнасць: 2220
Дырэктар Сяргей Салдаценка
Галоўны трэнер Ігар Слесарчук
Чэмпіянат Першая ліга
2020 8 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Слонім-2017»беларускі футбольны клуб з горада Слонім. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Белтрансгаз»[правіць | правіць зыходнік]

Клуб быў заснаваны ў 2009 годзе пад назвай «Белтрансгаз». Галоўным спонсарам стала слонімскае ўпраўленне магістральных газапровадаў.

Новаствораны клуб адразу перамог у чэмпіянаце Гродзенскай вобласці, а на наступны год заявіўся ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. У 2011 клуб доўгі час змагаўся за выхад у Першую лігу, але заняў трэцяе месца. У сезоне 2012 клуб датэрмінова гарантаваў сабе месца ў Першай лізе, заняўшы ў выніку другое месца.

Клуб меў агульны стадыён з іншым слонімскім футбольным клубам, «Камунальнікам». У 2011 «Камунальнік» вылецеў у Другую лігу, і два гады (да выхаду «Белтрансгаза» ў Першую лігу) існавала «слонімскае дэрбі».

«Слонім»[правіць | правіць зыходнік]

Пасля выхаду «Белтрансгаза» ў Першую лігу было ўзнята пытанне аб мэтазгоднасці існавання ў горадзе двух футбольных клубаў. У выніку, у студзені 2013 «Белтрансгаз» быў рэарганізаваны шляхам аб'яднання з «Камунальнікам»[1]. Клуб атрымаў назву «Слонім» і месца ў Першай лізе. Ігракі і трэнерскі штаб ў асноўным перайшлі з «Белтрансгаза», але заснавальнікам клуба стала не прадпрыемства «Белтрансгаз», а Слонімскі райвыканкам.

Амаль увесь сезон 2013 каманда правяла ўнізе табліцы. «Слонім» 13 разоў згуляў унічыю — болей за ўсіх у чэмпіянаце. Толькі пад канец турніру каманда стала трывала набіраць ачкі, але ўзняцца вышэй канкурэнтаў не змагла. У выніку — 13 месца.

Перад сезонам 2014 каманду пакінулі амаль усе асноўныя ігракі. Замест іх склад «Слоніма» утварылі мясцовыя футбалісты, а таксама ігракі, якія апынуліся незапатрабаванымі ў сваіх клубах. У выніку «Слонім» амаль адразу апынуўся ў канцы табліцы, дзе доўгі час змагаўся з пінскай «Хваляй» за захаванне прапіскі ў Першай лізе. Увосень 2014 «Слонім» выступаў паспяхова, што дазволіла камандзе за некалькі тураў да фінішу выратавацца ад вылету ў Другую лігу, але вышэй 15-га месца ўзняцца яна так і не здолела.

У сезоне 2015 «Слонім» здолеў умацавацца шэрагам вопытных ігракоў, дзякуючы чаму скончыў сезон на 9-м месцы, аднак у наступным сезоне апусціўся на 11-е.

«Слонім-2017»[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2017 года новым трэнерам каманды стаў Вячаслаў Царук, які заняў месца нязменнага да таго рулявога сланімчан Аляксея Шубянка. Неўзабаве стала таксама вядома пра пераймевананне клуба ў «Слонім-2017»[2]. Пад кіраўніцтвам новага трэнера слонімскі паспяхова пачаў сезон 2017. Атрымаўшы некалькі перамог над фаварытамі, каманда скончыла першую палову сезона на трэцім месцы. Аднак, у жніўні 2017 года Вячаслаў Царук пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Слоніма-2017», і другую палову чэмпіянату клуб правёў значна горш, апусціўшыся на выніковае 11-е месца.

Сезон 2018 каманда правяла роўна, знаходзячыся ў сярэдзіне табліцы, і ў выніку скончыла сезон на сёмым месцы. Першая палова сезона 2019 атрымалася для слонімскай каманды няўдалай, добра была пачата другая палова чэмпіянату, аднак хутка вынікі зноў пагоршыліся, у выніку «Слонім-2017» стаў трынаццатым. У 2020 годзе слонімская каманда амаль увесь час ішла ў сярэдзіне табліцы і скончыла сезон восьмай.

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2009—2012: «Белтрансгаз»
  • 2013—2017: «Слонім»
  • з 2017: «Слонім-2017»

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на ліпень 2021 года[3].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Беларусь Бр Дзмітрый Сай 1996
30 Беларусь Бр Андрэй Шкваркоў 2000
Беларусь Бр Уладзімір Карней 1990
3 Расія Аб Данііл Саладоўнікаў 1998
6 Беларусь Аб Ілья Баглай 1998
16 Беларусь Аб Аляксей Смірноў 1999
17 Беларусь Аб Аляксей Рогач 1999
5 Расія ПА Дзмітрый Хіжняк 1997
7 Беларусь ПА Вадзім Спасюк 1991
8 Беларусь ПА Раман Козел 1997
Пазіцыя Імя Год нараджэння
9 Расія ПА Аляксандр Пузач 1995
11 Беларусь ПА Аляксей Чарнадараў 2001
12 Беларусь ПА Уладзіслаў Дыбін 1996
13 Беларусь ПА Арцём Антонаў 2000
14 Беларусь ПА Арцём Шубко 1998
15 Беларусь ПА Кліменцій Гаўрылаў 2002
19 Беларусь ПА Максім Клунок 2000
Расія ПА Аляксандр Арлоў 1997
18 Беларусь Нап Яўген Баль 1998
20 Беларусь Нап Кірыл Гусеў 1999

Трэнерскі штаб[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2009 Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4) 1 20 15 4 1 51–13 49 Пераход у Другую лігу
2010 Другая (Д3) 12 34 9 13 12 46–65 40 1/32 фіналу
2011 Другая (Д3) 3 30 20 4 6 84–29 64 1/16 фіналу
2012 Другая (Д3) 2 36 24 6 6 95–35 78 1/8 фіналу Flecha verde.png Выхад у Першую лігу
2013 Першая (Д2) 13 30 7 13 10 38–45 34 1/16 фіналу
2014 Першая (Д2) 15 30 6 12 12 32–50 30 1/32 фіналу
2015 Першая (Д2) 9 30 13 2 15 41–55 41 1/16 фіналу
2016 Першая (Д2) 11 26 6 6 14 36–49 24 1/16 фіналу
2017 Першая (Д2) 11 30 10 7 13 33–46 37 1/16 фіналу
2018 Першая (Д2) 7 28 9 9 10 37–37 36 1/16 фіналу
2019 Першая (Д2) 13 28 4 9 15 18–47 21 1/16 фіналу
2020 Першая (Д2) 8 26 8 6 12 22–32 30 1/16 фіналу
2021 Першая (Д2) 1/32 фіналу

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]