Перайсці да зместу

Павел Пятровіч Дземідовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Павел Дземідовіч)
Павел Пятровіч Дземідовіч
Дата нараджэння 29 чэрвеня (11 ліпеня) 1871
Месца нараджэння
Дата смерці 7 сакавіка 1931(1931-03-07) (59 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці этнограф, фалькларыст, краязнавец, педагог
Навуковая сфера этнаграфія, фалькларыстыка, краязнаўства
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Павел Пятровіч Дземідовіч (29 чэрвеня (10 ліпеня) 1871, в. Мікалаеўшчына Мінскага павета, цяпер Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці — 7 сакавіка 1931, Мінск; Псеўданімы і крыптанім: Белорусс; Дачник; Д.) — беларускі этнограф, фалькларыст, краязнавец, педагог.

Верагодна, брат А. Дземідовіча. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1890), Віленскі настаўніцкі інстытут (1897). Настаўнічаў у Мінскім і Навагрудскім паветах. Выкладаў у Выбаргскай настаўніцкай семінарыі і на настаўніцкіх курсах у Выбаргу і Юр'еве (цяпер Тарту). З 1908 г. супрацоўнік аддзялення этнаграфіі Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім універсітэце. Публікаваўся ў выданнях «Виленский вестник», «Этнографическое обозрение», «Живая старина». З 1915 настаўнік у Віцебску. З 1919 у Мінску; арганізатар і загадчык беларускай гімназіі. У ліп. 1920 — вер. 1921 у Наркамаце асветы БССР. З 1921 выкладчык Мінскага інстытута народнай адукацыі. Арыштаваны ў лютым 1921 г. па абвінавачанні ў антысавецкай дзейнасці. З 1922 выкладаў у сярэдніх школах Мінска. З 1925 член этнаграфічнай секцыі Інбелкульта. Частку сваіх збораў перадаў М. Доўнар-Запольскаму. Спадчына П. Дземідовіча выкарыстана пры падрыхтоўцы выданняў «Легенды і паданні» (1983), «Земляробчы каляндар» (1990) серыі «Беларуская народная творчасць».

Верагодна, меў сына Паўла.

Зноскі