Павел Сцяпанавіч Крынчык
Павел Сцяпанавіч Крынчык | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 (17) верасня 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 1975 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Жонка | Алена Канстанцінаўна Лябецкая |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Павел Сцяпанавіч Крынчык (5 (17) верасня 1898, в. Едначы, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Слонімскі раён, Гродзенская вобласць — 22 верасня 1975, Слонім) — дзеяч вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Екацярынаслаўскі палітэхнікум шляхоў зносін (1921). У 1920-я актыўны ўдзельнік Таварыства беларускай школы; з 1927 віцэ-старшыня Слонімскай акруговай управы ТБШ, з мая 1929 член Галоўнай управы ТБШ. У 1928 абраны дэпутатам польскага сейма па спісе беларускіх арганізацый. Адзін з арганізатараў і член Галоўнага сакратарыята клуба «Змаганне». Уваходзіў у заходнебеларускі аргкамітэт па падрыхтоўцы Еўрапейскага сялянскага кангрэса ў Берліне.
У жніўні 1930 арыштаваны польскімі ўладамі і асуджаны на 10 гадоў турмы. З вер. 1932 у выніку абмену палітвязнямі ў СССР. Працаваў на гаспадарчай рабоце. Арыштаваны 26.10.1935. Асуджаны 1.4.1936 «тройкай» НКУС за «сувязь з разведкай буржуазнай Польшчы» да 5 гадоў ППК. Этапіраваны ў адзін з Калымскіх лагераў. Рэабілітаваны 30.3.1956. Жыў у Слоніме. Муж А. К. Лябецкай. Асабовая справа К. № 6824-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Аўтар успамінаў.
Перад смерцю расказаў свайму пляменніку Уладзіміру Шундрыку, нібыта ў 30-х гадах у БССР існавала антысавецкае падполле, якое выбрала падпольны ўрад, куды ўваходзіў і Крынчык. А пасля пачаліся арышты. Напэўна, Крынчык быў адзіны з кіраўніцтва падполля, які вярнуўся з канцлагераў[1].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Як мы змагаліся за ўдзел у Еўрапейскім сялянскім кангрэсе // У суровыя гады падполля. Мн., 1958.
Зноскі
- ↑ Праз 50 гадоў(недаступная спасылка) Сяргей Ёрш, Наша Ніва 1999-21
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.