Перайсці да зместу

Павел Сцяпанавіч Крынчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Сцяпанавіч Крынчык
Павел Крынчык пасля ранення на мітынгу ў Карэлічах, 12 ліпеня 1929 г.
Павел Крынчык пасля ранення на мітынгу ў Карэлічах, 12 ліпеня 1929 г.
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 (17) верасня 1898
Месца нараджэння
Дата смерці 22 верасня 1975(1975-09-22) (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Алена Канстанцінаўна Лябецкая
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, публіцыст, палітык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Павел Сцяпанавіч Крынчык (5 (17) верасня 1898, Едначы, Літоўскае генерал-губернатарства22 верасня 1975(1975-09-22), Слонім, Гродзенская вобласць) — дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст.

Плакат Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клуба «Змаганне», 1930 г.

У палітычным руху з 1918 года. У 1921 годзе скончыў Екацярынаслаўскі палітэхнікум шляхоў зносін.

Вярнуўся на Слонімшчыну, якая ў выніку Рыжскага міру 1921 года апынулася ў складзе Польшчы (у беларускай гістарыяграфіі — Заходняя Беларусь). У 1920-я гады актыўны ўдзельнік Таварыства беларускай школы (ТБШ), з 1927 года віцэ-старшыня Слонімскай акруговай управы ТБШ, з траўня 1929 года член Галоўнай управы ТБШ. У 1928 абраны дэпутатам (паслом) польскага сейма па спісе беларускіх арганізацый, адзін з арганізатараў і член Галоўнага сакратарыята пасольскага клуба «Змаганне». Уваходзіў у заходнебеларускі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы Еўрапейскага сялянскага кангрэса ў Берліне.

У жніўні 1930 года арыштаваны польскімі ўладамі і асуджаны на 10 гадоў турмы. З верасня 1932 года ў выніку абмену палітвязнямі ў СССР. Працаваў на гаспадарчай рабоце. Арыштаваны 26 кастрычніка 1935 года, асуджаны 1 красавіка 1936 года «тройкай» НКУС за «сувязь з разведкай буржуазнай Польшчы» да 5 гадоў лагераў. Этапаваны ў адзін з Калымскіх лагераў.

Рэабілітаваны 30 сакавіка 1956 года. Асабовая справа № 6824-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Жыў у Слоніме. Муж Алены Лябецкай.

Аўтар успамінаў. Перад смерцю расказаў свайму пляменніку Уладзіміру Шундрыку, нібыта ў 1930-х гадах у БССР існавала антысавецкае падполле, якое выбрала падпольны ўрад, куды ўваходзіў і Крынчык. А пасля пачаліся арышты. Напэўна, Крынчык быў адзіны з кіраўніцтва падполля, які вярнуўся з канцлагераў[1].

Памёр у Слоніме, пахаваны на Слонімскіх гарадскіх могілках.

  • Як мы змагаліся за ўдзел у Еўрапейскім сялянскім кангрэсе // У суровыя гады падполля. Мн., 1958.
  1. Праз 50 гадоў(недаступная спасылка) Сяргей Ёрш, Наша Ніва 1999-21