Павел Самуілавіч Аўраменка
Павел Самуілавіч Аўраменка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 мая 1929 (94 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | жывёлагадоўля |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Альма-матар |
Павел Самуілавіч Аўраменка (нар. 1 мая 1929 года, вёска Барысаўка, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З сялянскай сям'і. Закончыў Клімавіцкі зааветтэхнікум, БСГА — вучоны заатэхнік (1961). Працаваў старшым ветурачом МТС, старшынёй калгаса, начальнікам раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі. У 1967 годзе закончыў аспірантуру пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі, з сакавіка 1967 года — кандыдат біялагічных навук, са снежня 1979 г. — доктар сельскагаспадарчых навук, з 1981 г. — прафесар. У БелНДІЖ — старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і кіраўнік аддзела па тэхналогіі кармоў. Асноўным напрамкам навукова-даследчай работы з'яўляецца распрацоўка прагрэсіўных тэхналогій нарыхтоўкі і захавання кармоў, а таксама абгрунтаванне эфектыўнасці выкарыстання кармавых сродкаў сельскагаспадарчай жывёлы ў адносінах да умоў сучаснага вядзення жывёлагадоўлі. Аўтар 187 навуковых работ, кніг і манаграфій.
Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]
- Перспективные технологии заготовки травянистых кормов. — Мн., 1990 (у сааут.).
- Производство силосованных кормов. — Мн., 1984 (разам з Л. М. Паставалавай).
- Справочник по приготовлению, хранению и использованию кормов. — 2-е изд. — Мн., 1993. (у сааут.).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Аўраменка Павел Самуiлавiч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца-Беларусы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў i iнш. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 87.