Дамамерыцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дамамерыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Клімавіцкі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Палошкава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Старшыня сельсавета Застрэлаў Аляксандр Іванавіч
Кіраўнік спраў Вігура Алена Анатольеўна
Насельніцтва (2019) 1 269
Плошча 111,7 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2244
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Дама́мерыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Палошкава.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дамамерыцкі сельсавет размешчаны на поўначы раёна, мяжуе з Гусаркаўскім і Кісялёвабудскім сельсаветамі Клімавіцкага раёна, Краснабудскім сельсаветам Крычаўскага раёна, Шумяцкім раёнам Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дамамерычы. З 9 чэрвеня 1927 года сельсавет у Клімавіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хатовіжскага сельсавета (4 населеныя пункты: Ганнаўка, Пянькоўка, Хадунь і Хатовіж)[1]. 12 лютага 2010 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Дамамерычы ў вёску Палошкава[2], якая адначасова атрымала статус аграгарадка[3].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У склад сельсавета ўваходзяць 11 населеных пунктаў (2015 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва Гаспадаркі
Барсукі вёска 709 338
Барысаўка вёска 38 18
Ганнаўка вёска 1 1
Дамамерычы вёска 88 41
Залессе вёска 21 8
Новыя Дамамерычы вёска 18 11
Палошкава аграгарадок 380 131
Пянькоўка вёска 55 28
Хадунь вёска 34 25
Хатовіж вёска 122 55
Царковішча вёска 39 17
Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам[4]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1462 чалавекі[5], з іх 85,6 % — беларусы, 10,7 % — рускія, 2,1 % — украінцы, 1,2 % — армяне[6]. Станам на 2015 год насельніцтва Дамамерыцкага сельсавета складала 1504 чалавекі. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 1269 чалавек[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Решение Климовичского районного Совета депутатов от 12 февраля 2010 г. № 23-5 О переносе административно-территориального центра Домамеричского сельсовета Климовичского района
  3. Решение Климовичского районного Совета депутатов от 12 февраля 2010 г. № 23-4 О преобразовании деревни Полошково Климовичского района в агрогородок
  4. Домамеричский сельский Совет
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.