Павел Валер’евіч Сітко
Поўнае імя | Павел Валер’евіч Сітко | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
17 снежня 1985[1][2] (38 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||
Рост | 184 см | ||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Павел Валер’евіч Сітко (нар. 17 снежня 1985, Рэчыца, БССР) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2008—2013).
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец рэчыцкага футбола, потым перайшоў у «Віцебск», дзе дарос да ўзроўня нацыянальнай зборнай.
У 2009 перайшоў у салігорскі «Шахцёр», дзе стаў трывалым іграком асновы. Звычайна выступаў на пазіцыі левага паўабаронцы (мог выступаць як правы або цэнтральны паўабаронца). Асабліва добра ў Паўла атрымаўся пачатак сезону 2013, калі ён доўгі час узначальваў спіс лепшых бамбардзіраў чэмпіянату, але потым, перастаўшы забіваць, саступіў першынство Віталю Радзівонаву.
У снежні 2014 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Гомелем»[3]. У складзе «Гомеля» хутка замацаваўся на пазіцыі левага паўабаронцы. Застаўся ў «Гомелі» і ў сезоне 2015, нягледзячы на фінансавыя праблемы клуба. Стаў адным з лідараў гомельскай каманды, за паўгады забіўшы 4 галы ў чэмпіянаце. У ліпені 2015 года з-за нявыплат з боку клуба звярнуўся ў АБФФ[4], а неўзабаве па ўзаемнай згодзе пакінуў «Гомель»[5].
У жніўні 2015 года стаў іграком мазырскай «Славіі»[6]. Хутка замацаваўся ў якасці асноўнага левага паўабаронцы мазырскага клуба.
У студзені 2016 года зноў стаў іграком «Гомеля», які па выніках сезону 2015 пакінуў Вышэйшую лігу[7]. Стаў капітанам каманды і ў якасці травалага іграка асновы прывёў «Гомель» да перамогі ў Першай лізе, толькі канец сезону прапусціў з-за траўмы. Пачатак сезону 2017 прапусціў з-за траўмы, пазней замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі левага паўабаронцы. У другой палове сезону страціў месца ў аснове. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[8].
Пасля зыходу з гомельскай каманды пакінуў футбол, заняўшыся бізнесам у Рэчыцы[9].
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]З 2008 года выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. 15 кастрычніка 2008 года забіў свой першы гол за зборную — у браму зборнай Англіі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2010, 2011, 2012, 2013
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2016
Зноскі
- ↑ Pavel Sitko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pavel Sitko // FBref.com
- ↑ Футбол. «Гомель» заключил двухлетние контракты с Павлом Ситко и Николаем Романюком
- ↑ Близнюк, Данилов, Ситко, Савостьянов и Гаврилович обратились в АБФФ с претензиями к «Гомелю»
- ↑ Павел Ситко и Алексей Гаврилович расстались с «Гомелем»
- ↑ Тур 17. Анонс. «Гомелю» грозит снятие очков
- ↑ Павел Ситко подписал однолетний контракт с «Гомелем»
- ↑ Ситко, Афоаква, Адомако и еще четыре игрока покинули "Гомель"
- ↑ Куда пропал Паша Ситко – белорус, забивший обалденный гол в ворота сборной Англии?
- Нарадзіліся 17 снежня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчыцы
- Майстры спорту Беларусі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Славія Мазыр
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Віцебск
- Ігракі ФК Рэчыца-2014