Павел Юр’евіч Булаты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Юр’евіч Булаты
Дата нараджэння 18 мая 1993(1993-05-18) (30 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2018)
Навуковае званне
Альма-матар

Павел Юр’евіч Булаты (нар. 18 мая 1993, Ляхавічы) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі Ляхавіцкага графства ў XVI—XVIII стагоддзях. Кандыдат гістарычных навук (2018)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 18 мая 1993 года ў Ляхавічах[1].

Скончыў у 2014 годзе Інстытут турызму як спецыяліст у сферы турызму і гасціннасці, у 2015 годзе — магістратуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры па спецыяльнасці «кіраванне інавацыйнымі праектамі», у 2018 годзе — аспірантуру на кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы па спецыяльнасці «даследчык айчыннай гісторыі». Абараніў у 2018 годзе кандыдацкую дысертацыю «Ляхавіцкае графства ў сістэме магнацкіх уладанняў (XVI—XVIII ст.)»[1].

Працуе ў Інстытуце менеджменту спорту і турызму Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у турызме і гасціннасці[1].

У 2019 годзе разгарэўся скандал у Беларускім ПЭН-цэнтры, калі палітык Павел Севярынец абвінаваціў кіраўніцтва арганізацыі ў тым, што яно не прыняло ў свае шэрагі літаратараў, у тым ліку Паўла Булатага, бо тыя з’яўляюцца хрысціянамі[2].

У жніўні 2020 года падпісаў зварот беларускіх навукоўцаў супраць гвалту.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, канфесійную гісторыю Беларусі, культурна-гістарычную спадчыну Беларусі, рэгіянальны турызм, экскурсійную дзейнасць[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Ляхавіцкае графства ў сістэме магнацкіх уладанняў (XVI—XVIII ст.). Мінск, 2020.
  • Туристический бренд Республики Беларусь: теоретические аспекты и проектные разработки. Saarbrücken, 2014.
  • По дорогам Литвинского предполесья: историко-краеведческое описание городов, замков, местечек, деревень исторического региона Беларуси. Saarbrücken, 2012.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]