Павел Юр’евіч Садоўскі
Поўнае імя | Павел Юр’евіч Садоўскі | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
17 лютага 1999[1][2] (23 гады) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||
Вага | 73 кг[1] | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Павел Садоўскі (нар. 17 лютага 1999, Беразінскае) — беларускі футбаліст, паўабаронца італьянскага клуба «Аўсонія» з Мілана.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мінскага «Дынама», у 2015—2016 гадах гуляў за дубль. У другой палове 2017 года выступаў у Другой лізе за «Маладзечна-ДЮСШ-4». У ліпені 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала», аднак згуляў толькі ў адным матчы Другой лігі і адным кубкавым, і ўжо ў жніўні пакінуў каманду.
Са студзеня 2020 года трэніраваўся са «Смалявічамі» і ў выніку пачаў сезон у складзе клуба. 20 сакавіка 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з брэсцкім «Дынама» (1:1). У далейшым выступаў за дубль. У ліпені 2020 года пакінуў клуб[4]. Выступаў у якасці аматара ў Мінску, а ў верасні 2021 года адправіўся ў італьянскі клуб сёмага дывізіёна «Аўсонія».
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы ў кастрычніку 2014 і кастрычніку 2015 гадоў, у сакавіку 2015 года выступаў у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2015 | дубль | Дынама | ![]() |
10 | 0 |
2016 | дубль | Дынама | ![]() |
3 | 0 |
2017 (2) | Д3 | Маладзечна-ДЮСШ-4 | ![]() |
8 | 0 |
2019 (сяр.) | Д3 | Арсенал | ![]() |
1 | 0 |
2020 (1) | Д1 | Смалявічы | ![]() |
1 | 0 |
Першая катэгорыя | Д7 | Аусонія 1931 | ![]() |
0 | 0 |