Пагадненне аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрапейскім Саюзам

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пагадненне аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрапейскім Саюзам
European Union Ukraine Locator.svg
Тып дагавора Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам
Падрыхтаваны 30 сакавіка 2012
Падпісаны
- месца
21 сакавіка 2014, 27 чэрвеня 2014
Брусель, Бельгія

Пагадненне аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрапейскім Саюзам — дагавор паміж Еўрапейскім Саюзам, Еўратам, іхнімі 28 дзяржавамі-членамі і Украінай, які ўсталёўвае палітычныя і эканамічныя сувязі паміж бакамі. Бакі абавязаліся супрацоўнічаць і сыходзіцца ў эканамічнай палітыцы, заканадаўстве і рэгуляванні ў шырокім дыяпазоне абласцей, уключаючы роўныя правы для работнікаў, крокі ў кірунку бязвізавага перамяшчэння людзей, абмен інфармацыяй і персаналам у галіне правасуддзя, мадэрнізацыя энергетычнай інфраструктуры Украіны, а таксама доступ да Еўрапейскага інвестыцыйнага банка. Пагадненне таксама ўсталёўвае зону свабоднага гандлю паміж бакамі.

Пагадненне абавязвае Украіны да эканамічнай судовай і фінансавай рэформаў, набліжаючы сваю палітыка і заканадаўства да краін Еўрапейскага Саюза. Украіна імкнецца паступова адпавядаць тэхнічным і спажывецкім стандартам ЕС. ЕС пагаджаецца даць Украіне палітычную і фінансавую падтрымку, доступ да навуковых даследаванняў і ведаў, а таксама прэферэнцыйны доступ на рынкі ЕС. Пагадненне абавязвае абодва бакі садзйнічаць паступоваму набліжэнню Украіны да агульнай палітыкі бяспекі і абароны Еўрасаюза.

Пагадненне ўступае пасля двух дзясяцігоддзяў, падчас якіх бакі імкнуліся ўсталяваць больш цесныя сувязі адзін з адным. Еўрапейскі Саюз хоча забяспечыць, каб імпарту збожжа і прыроднага газу з Украіну, а таксама экспарту тавараў ва Украіну не пагражала нестабільнасць у рэгіёне, мяркуючы, што нестабільнасць у канчатковым рахунку можа быць зніжаша за кошт сацыяльных і палітычных рэформаў у краіне. Украіна хоча павялічыць сваю выгпду ад экспарту, дзякуючы свабоднаму гандлю з Еўрапейскім Саюзам, а таксама прыцягнуць знешнія інвестыцыі. Насельніцтва Заходняй Украіны ўспрымае сяброўства ў ЕС з большым энтузіязмам, чым Усходняя Украіна.

Палітычныя палажэнні дамовы былі падпісаны 21 сакавіка 2014 года, пасля таго, як серыя падзей, з-за якіх застапарылася ратыфікацыя пагаднення, а таксама адмова тагачаснага прэзідэнта Віктара Януковіча ад яго падпісання, завяршыліся рэвалюцыяй ва Украіне і звяржэннем Януковіча. Расія, другі па велічыні гандлёвы партнёр, прадставіла ў якасці альтэрнатывы асацыяцыя з Мытным саюзам Расіі, Беларусі і Казахстана. Новы ўкраінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка, які быў абраны 25 мая 2014 года, падпісаў эканамічную частку пагаднення аб асацыяцыі 27 чэрвеня 2014 года і апісаў гэта як «першым, але найбольш вырашальным крокам» Украіны на шляху сяброўства ў ЕС.

Пагадненне павінна афіцыйна ўступіць у сілу пасля яго ратыфікацыі ўсімі падпісантамі.

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.