Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі (1971—1990)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі (1971—1990)
Жанр каталог
Мова арыгінала беларуская
Серыя Архіў Найноўшае Гісторыі
Выдавецтва БГАКЦ
Выпуск 1998
Старонак 172
ISBN 985-6012-58-9

Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі (1971—1990) — каталог выданняў беларускага самвыдату з 1971 па 1990 год. Укладзены Юрасем Лаўрыкам і Ларысай Андросік. Кнігу таксама дапамагалі падрыхтоўваць Алег Дзярновіч, Вацлаў Арэшка, Уладзімір Арлоў, Валер Булгакаў, Міхаіл Баразна, Гальяш Патаповіч. Выдадзены ў Мінску ў 1998 годзе тыражом 500 экзэмпляраў[1].

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Асновай каталога паслужыў збор Юрася Лаўрыка. У ім захоўваецца шмат пазацэнзурных газетаў і часопісаў, якія сістэматызавала Ларыса Андросік. Каталог уключае ў сябе ўсе пазацэнзурныя беларускія выданні, якія былі выяўленыя на 1998 год. Выданні беларускага самвыдату класіфікаваны ў кнізе па загалоўку, звесткам пра рэдакцыю, году выдання, месцу выхаду, фармату, тыражу, інфармацыі пра спосаб выдання, характарыстыцы як самога выдання, так і яго асобных нумароў. Каталог характарызуе перыёдыкі як нацыянал-дэмакратычныя, рэлігійныя, правінцыйныя, літаратурныя выданні. Пэўная ўвага даецца і заходнепалескім перыёдыкам, а таксама сатырычным выданням і «жоўтай прэсе». У кнізе прадстаўлены і выданні, якія выйшлі па-за межамі Беларусі[2].

Водгукі[правіць | правіць зыходнік]

У рэцэнзіі, апублікаванай у часопісе «Беларускі гістарычны агляд», адзначаецца, што кніга падзяляе выданні на тыя, якія выйшлі ў 1971—1987 гадах і тыя, якія выйшлі ў 1988—1990 гадах. Большая колькасць выданняў 1988—1990 гадоў у параўнанні з перыёдыкамі папярэдніх гадоў тлумачыцца лібералізацыяй грамадскага жыцця ў Савецкім Саюзе[2].

Сяргей Шыдлоўскі ў рэцэнзіі адзначае, што выданне разбурыла яшчэ адзін міф аб тым, што гісторыя беларускага друку, вольнага ад улады, нібыта скончылася ў 1917 годзе[1].

Зноскі

  1. а б Сяргей Шыдлоўскі. Самадзейная Беларусь // Калосьсе. — 1999. — № 7. Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2008.
  2. а б Алег Гардзіенка. Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі: 1971—1990 г. // Беларускі гістарычны агляд. — 1999. — Т. 6. — № 1—2 (10—11).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]