Архіў Найноўшае Гісторыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Архiў Найноўшае Гiсторыi — беларускае грамадскае навукова-даследчае аб’яднанне, заснаванае ў 1996 годзе Беларускім гуманітарным фондам «Наша Нiва». Праіснаваў прыкладна да пачатку 2000-х гадоў.

Мэты[правіць | правіць зыходнік]

  • асэнсаванне гiсторыi Беларусi XX стагоддзя;
  • пошук дэмакратычных каранёў незалежнага беларускага грамадства;
  • актуалiзацыя гэтай спадчыны.

На падставе Архiва створаны фонд беларускага самвыдату, адбываўся запiс вуснай гiсторыi, фiксацыя сучаснай гiсторыi. Спрабаваў стварыць архіў партыйных дакументаў, друкаванай прадукцыі (адозвы, улёткі, звароты і іншае), фотаздымкаў, прэс-рэлізаў і іншых дакументаў грамадскай дзейнасці ў Беларусі.

Частка матэрыялу архіву друкавалася на старонках «Нашай Нівы», на паласе «Шуфляда». На падставе гэтага з’явіўся навукова-архівістычны альманах «Шуфляда»[1]. У Нашай Ніве быў змешчаны «Апытальнік сьведкі найноўшае гісторыі Беларусі», адказы на які друкаваліся ў газеце[2].

Архіў выдаў шэраг кніг і паштовак. Прымаў удзел у падрыхтоўцы міжнароднага «Слоўніка дысідэнтаў 50-80-х гадоў».

Архіў супрацоўнічаў з такімі замежнымі арганізацыямі, як: Цэнтр KARTA (Польшча), «Мемориал» (Масква, Санкт-Пецярбург (Расія)), Група па правах чалавека ў Харкаве (Украіна), «Libri Prohibiti» (Чэхія), таварыства «Alianta Civica» (Румынія).

Выданні аб’яднання[правіць | правіць зыходнік]

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Адной з прычынаў заняпаду Архіву лічацца выкрытыя фінансавыя злоўжыванні арганізатараў праекту[3].

Зноскі

  1. Шуфляда. Kamunikat.org. Праверана 15 лістапада 2021.
  2. Кастусь Рамановіч. У СБМ я загартаваўся ў сапраўднага патрыёта // Наша Ніва. — 1997. — № 33. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2009.
  3. Адам Глёбус. Зладзейнік // Наша Ніва. — 2000. — № 5. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2009.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]