Пазітыўная свабода

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Свабода
Базавыя паняцці
Свабода волі

Пазітыўная свабода
Негатыўная свабода
Правы чалавека

Гвалт · Цэнзура
Свабода паводле тэм
Палітычная

Асабістая
Акадэмічная
Эканамічная


Сходаў · Асацыяцый
Перамяшчэння
Масавай інфармацыі
Рэлігіі і веравання
Слова і выказвання
Інфармацыі
Сумлення · Творчасці

Свядомасці · Цела
Рэйтынгі
Эканамічнай свабоды
Cвободы словы

Пазітыўная свабода характарызуецца як магчымасць і наяўнасць рэсурсаў для рэалізацыі свайго ўласнага патэнцыялу (гэта можа мець на ўвазе і свабоду ад унутраных бар'ераў);[1] выкарыстоўваецца ў якасці проціпастаўлення негатыўнай свабодзе, якая з'яўляецца свабодай ад знешніх абмежаванняў.[2] Неад'емнай часткай канцэпцыі пазітыўнай свабоды з'яўляецца ўяўленне аб тым, што свабода вызначаецца здольнасцю грамадзян браць удзел у кіраванні ці ў добраахвотнай кааперацыі (у выпадку з анархістамі).

Ісая Берлін у сваім эсэ «Дзве канцэпцыі свабоды» (1958) піша пра тое, што пазітыўнае значэнне свабоды

…маецца на ўвазе ў адказе на пытанне: «Што ці хто служыць крыніцай кантролю ці ўмяшання і вымушае чалавека здзяйсняць гэта дзеянне, а не якое-небудзь іншае, ці быць такім, а не іншым?».[2]

Пазітыўнае паняцце свабоды з'яўляецца цэнтральнай ідэяй сацыял-лібералізму (у ЗША таксама выкарыстоўваюць скарочаную назву — лібералізм), што адрознівае яго ад класічнага лібералізму.[3][4][5] Таксама ўяўленні аб пазітыўнай свабодзе аказалі ўплыў на палітычную філасофію сацыял-дэмакратыі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Taylor, C. «What’s Wrong with Negative Liberty» 1985. Law and Morality. 3rd ed. Ed. David Dyzenhaus, Sophia Reibetanz Moreau and Arthur Ripstein. Toronto: U of Toronto P, 2008. 359—368. Print.(англ.) 
  2. 2,0 2,1 Ісая Берлін. Дзве канцэпцыі свабоды
  3. McGowan, J. (2007). American liberalism: An interpretation for our time. Chapel Hill, N.C.: North Carolina University Press.(англ.) 
  4. Starr, P. (2007). Freedom’s power: The true force of liberalism. New York: Basic Books.(англ.) 
  5. Schwartz, J. (2005). Freedom reclaimed: Rediscovering the American vision. Baltimore, Maryland: Johns Hopkins University Press.(англ.)