Правы чалавека

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый

Правы чалавека лічацца неад'емнай часткай асноўных правоў і свабодаў якімі валодае кожны чалавек. Правы чалавека ўтрымліваюць грамадзянскія і палітычныя правы (права на жыццё і свабоду, свабоду самавыяўлення і роўнасць перад законам), сацыяльныя, культурныя і эканамічныя правы якія ўтрымліваць права на культурную самарэалізацыю, права на ежу, права на працу, права на адукацыю.

Усе чалавечыя істоты народжаныя вольнымі і маюць правы ад нараджэння. Яны маюць розум і сумленне, і павінны ставіцца адзін да аднаго ў духу братэрства.[1]

Гісторыя пытання правоў чалавека[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя пытання правоў чалавека налічвае тысячы гадоў і засноўваецца на рэлігійных, культурных, філасофскіх і прававых дасягненнях на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва. Некаторыя старажытныя дакументы і познія рэлігійныя і філасофскія даследаванні ўтрымліваюць паняцці, якія можна лічыць пачаткам фарміравання правоў чалавека. Да іх можна аднесці: «Цыліндр Кіра», які датуецца 539 годам да н.э., у якім персідскі імператар Кір Вялікі запісаў свае намеры пасля заваявання Неа-Вавілонскай імперыі; Указы Ашокі, якія былі выдадзеныя Ашокай Вялікім у Індыі паміж 272 і 231 гг.да н.э.; канстытуцыя Медзіны 622 года, напісаная Мухамадам, якая аформіла пагадненні паміж аравійскімі плямёнамі; англійская Вялікая хартыя вольнасцей 1215 года, на якой заснавана сучаснае брытанскае права.

Аднак большая частка сучасных правоў чалавека была сфармулявана адносна нядаўна. Брытанскі Біль аб правах 1689 года абмежаваў спіс пакаранняў, якія магла ўжыць дзяржава ў адносінах да грамадзян. Дзве рэвалюцыі ХVIII стагоддзя, якія адбыліся ў ЗША (1776 г.) і ў Францыі (1789 г.), прывялі да прыняцця Дэкларацыі Злучаных Штатаў аб незалежнасці і Дэкларацыю правоў чалавека і грамадзяніна адпаведна. Абодва гэтыя дакументы ўсталёўвалі спіс правоў чалавека. Дадаткова Вірджынская дэкларацыя правоў 1776 года пашырыла гэты спіс. Адначасова адбываліся дасягненні ў філасофіі правоў чалавека ў працах Томаса Пейна, Джона Сцюарта Міла і Гегеля.

Шматлікія грамадскія групы дамагліся глыбокіх змен у справе правоў чалавека ў ХХ стагоддзі. У Заходняй Еўропе і ЗША прафесійныя саюзы ўнеслі папраўкі ў законы якія замацавалі за працоўнымі права на пратэст, гарантавалі мінімальныя працоўныя ўмовы і рэгулявалі дзіцячую працу. Рух за правы жанчын дабіўся гарантавання жанчынам права на ўдзел у выбарах. Нацыянальна-вызваленчыя рухі ў розных краінах дабіліся скасавання каланіялізму. Самым вядомым нацыянальна-вызваленчым рухам быў рух Махатмы Гандзі, які змог дамагчыся вызвалення Індыі з пад улады Вялікабрытаніі. Рух за правы нацыянальных, расавых і рэлігійных меншасцей у розных краінах змог дасягнуць значных зрухаў у справе правоў чалавека.

Узнікненне Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа і падпісанне Жэнеўскай канвенцыі ў 1864 г. сталі падмуркам міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, якое атрымала значнае развіццё пасля Другой сусветнай вайны.

Сусветныя войны, вялікія чалавечыя страты і ігнараванне правоў чалавека якія адбыліся ў гэтыя часы, сталі рухаючай сілай для фарміравання сучасных інструментаў для гарантавання правоў чалавека.

Ліга Нацый, была заснаваная ў 1919 г. ў выніку Версальскага дагавора пасля канчатку Першай Сусветнай вайны. Метамі дзеяння Лігі былі, акрамя іншага, былі і забеспячэнне калектыўнай бяспекі, рэгуляванне спрэчных пытанняў паміж краінамі. У дзейнасць Лігі ўваходзілі і шматлікія мэты ў галіне правоў чалавека, якія потым былі ўключаны ва Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека.

Міжнародная абарона правоў чалавека[правіць | правіць зыходнік]

Ялцінская канферэнцыя 1945 г., пад час якой саюзнікі пагадзіліся стварыць новую арганізацыю — правапераймальніцу Лігі Нацый. Гэтай арганізацыяй стала Арганізацыя Аб’яднаных Нацый. З моманту свайго стварэння ААН стала асноўным гарантам правоў чалавека ў свеце. Пасля Другой Сусветнай вайны ААН і яе ўдзельнікі стварылі і юрыдычна аформілі міжнародныя законы ў галіне правоў чалавека.

На першым этапе асноўнай задачай інстытута міжнароднай абароны была распрацоўка міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека, якая ажыццяўлялася ў рамках Камісіі па правах чалавека і Камісіі па становішчы жанчын, заснаваных ў 1946 г. на аснове рэзалюцыі ЭКАСАС, а таксама ў рамках іншых міжнародных арганізацый (ЮНЕСКА, МАП).

У 2000 г., на 55-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, была прынята Дэкларацыя Тысячагоддзя ААН  (англ.) у якой кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў ад імя міднароднай супольнасці заявілі «аб калектыўнай адказнасці за зацвярджэнне чалавечай годнасці, справядлівасці і роўнасці на глабальным узроўні» і абавязаліся «ўмацоўваць павагу да прынцыпу вяршэнства права... як у міжнародных, так і ўнутраных справах і забяспечыць захаванне дзяржавамі дамоў... у галіне правоў чалавека»[2].

Філасофія[правіць | правіць зыходнік]

Філасофія правоў чалавека ляжыць у аснове канцэпцыі правоў чалавека, іхнага абгрунтавання і зместу. Некаторыя тэарэтычныя падыходы былі вылучаны для таго, каб растлумачыць, якім чынам і чаму правы чалавека сталі часткай сацыяльных чаканняў.

Адной з найстарэйшых заходняй філасофіяй правоў чалавека з’яўляецца тое, што яны ёсць прадуктам натуральнага права, якія вынікаюць з розных філасофскіх і рэлігійных падстаў. Іншыя тэорыі сцвярджаюць, што правы чалавека былі кадыфікаваны як правы маральных паводзінаў, якое з’яўляецца грамадскім прадукт дзякуючы працэсу біялагічнай і сацыяльнай эвалюцыі, менавіта так лічыў шатландскі філосаф Дэвід Юм. Правы чалавека таксама апісаны як сацыялагічная структура правілаў паводзінаў, паводле сацыялагічнай тэорыі права і працы Макса Вебера. Гэтыя падыходы ўключаюць у сябе паняцце, што людзі ў грамадстве, прымаюць правілы законнай улады ў абмен на бяспеку і эканамічную выгаду, гэта значыць з’яўляюцца грамадскай дамовай. Дзве тэорыі на сёння дамінуюць у сучасным разуменні правоў чалавека, гэта значыць тэорыя інтарэсаў і тэорыя волі. Тэорыя цікавасці сцвярджае, што асноўная функцыя правоў чалавека ёсць абарона і заахвочванне некаторых важных інтарэсаў чалавека, а тэорыя волі спрабуе ўсталяваць справядлівасць у галіне правоў чалавека на аснове ўнікальнай здольнасці чалавека да свабоды[3].

Крытыцызм[правіць | правіць зыходнік]

Прэтэнзыі правоў чалавека на ўніверсальнасць часцяком робіцца прадметам крытыкі. Сярод філосафаў, якія падвяргалі крытыцы канцэпцыю правоў чалавека значацца Джэрэмі Бэнтам, Эдмунд Бёрк, Фрыдрых Ніцшэ і Карл Маркс. Прафесар палітычнай філасофіі Чарлз Блатберг сцвярджае, што абмеркаванне правоў чалавека, з’яўляючыся абстрактным, дэматывуе людзей на адстойванне каштоўнасцей, якія яны павінны былі абараняць[4].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Гл. 1. Дэкларацыя правоў чалавека
  2. Декларация тысячелетия Организации Объединенных Наций (руск.)
  3. Fagan, Andrew (2005). «Human Rights». The Internet Encyclopedia of Philosophy. ISSN 2161-0002.
  4. Blattberg, C (2010). «The Ironic Tragedy of Human Rights». Patriotic Elaborations: Essays in Practical Philosophy. McGill-Queen's University Press. pp. 43–59. ISBN 0-7735-3538-1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]