Палацавая плошча (Берлін)
Палацавая плошча Берліна (ням.: Schloßplatz) размешчана на востраве Шпрэеінзель у раёне Мітэ ў непасрэднай блізкасці ад Музейнага вострава. Яе паўночна-ўсходняй мяжой служыць Палацавы мост, які пераходзіць ў вуліцу Унтэр-дэн-Ліндэн.
Сваёй назвай плошча абавязана Гарадскому палацу, які стаяў на гэтым месцы і быў знесены ў 1950 годзе. У тыя часы сама Палацавая плошча знаходзілася з паўднёва-ўсходняга боку палаца, ля самага краю цяперашняй плошчы. У 1891 годзе па праекце скульптара Рэйнгальда Бегаса на Палацавай плошчы быў збудаваны фантан «Нептун».
Пасля зносу Гарадскога палаца ў 1951 годзе плошча, якая павялічалася ў памерах, была пераназвана ў плошча Маркса і Энгельса. У часы ГДР на плошчы знаходзілася стаянка для аўтамабіляў, часам яна выкарыстоўвалася для правядзення буйных дэманстрацый. Пазней, у 1976 годзе палову плошчы заняў Палац Рэспублікі. Пасля завяршэння прац па яго зносе, вызначанаму на канец 2008 года, на гэтым месцы часова будзе разбіты газон. Пасля 1989 года на Палацавай плошчы праводзіліся раскопкі, частка падмурка палаца дагэтуль даступна агляду. Сваё ранейшае імя плошча атрымала ў 1994 годзе. У наш час на гэтым месцы ў перыяд 2010—2013 гадах плануецца ўзвесці новы будынак у памерах ранейшага палаца з аднаўленнем трох яго фасадаў пад назвай «Форум Гумбальта» (ням.: Humboldtforum).
У паўднёва-ўсходняй частцы плошчы знаходзіцца былы будынак Дзяржаўнага савета ГДР, пабудаванага ў часы ГДР. У яго фасад уключаны чацвёрты партал Гарадскога палаца, з балкона якога 9 лістапада 1918 года Карл Лібкнехт абвясціў у Германіі сацыялістычную рэспубліку.
-
Палацавая плошча з фантанам Нептуна. 1905
-
Палац Рэспублікі, на заднім плане — берлінская тэлевежа. 1977
-
Былы будынак Дзяржаўнага савета ГДР з парталам Гарадскога палаца