Палац Сапегаў (Мінск)
Палац | |
Палац Сапегаў | |
![]() Палац Сапегаў. Малюнак К. Біске, 1918 | |
53°54′09,60″ пн. ш. 27°33′39,20″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Вядомыя жыхары | Казімір Ян Сапега |
Стан | не захаваўся |
|
Палац Сапегаў[1] — гарадская сядзіба магнатаў Сапегаў у Мінску.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіўся на Юраўскай вуліцы (цяпер частка квартала сучаснага Палаца Рэспублікі), быў акружаны садам і доўгі час лічыўся адным з лепшых дамоў горада.
Падчас Паўночнай вайны (1700—1721), з 15 лютага да 13 сакавіка 1706 года ў палацы жыў Пётр I. Гаспадаром палаца тым часам мог быць Казімір Ян Павел Сапега (1637—1720).
У 1926 годзе меў адрас вул. Камуністычная-19. Пацярпеў ад бамбардзіроўкі падчас 2-й сусветнай вайны і па вайне быў знесены.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Мураваны двухпавярховы будынак. Да цэнтру фасаду прыбудаваны тамбур, завершаны трохкутным франтонам, за тамбурам у сярэдзіне будынка размяшчаўся лесвічны вузел, па абодвух баках якога размяшчаліся жылыя памяшканні. У XIX ст. з'явілася прыбудова.
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
- У садзе, які абкружаў сядзібны дом, разводзілі каштоўныя сарты яблынь і груш, што давалі садавіну чорнага колеру. Паводле аднаго з паданняў, грушы, прывезеныя з Францыі і вырашчаныя тут, распаўсюдзіліся па Рэчы Паспалітай пад назвай Сапяжанак.
- У 1670—1680-я гады у палацы служыў Іван Скаваршчук (Скаўронскі), бацька будучай расійскай імператрыцы Кацярыны I, пакуль не ўцёк у Эстляндыю, дзе Кацярына і нарадзілася[2].
Зноскі
- ↑ Анатоль Кулагін. Па колішніх маёнтках // Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003. С. 169
- ↑ Каляда В. І. Дом на Юр'еўскай вуліцы // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 273
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Аляшэўскі Ян Менск у 1708 годзе (урывак з хронікі) // «ARCHE» № 3 (90). — 2010. — С. 99—109. Пераклад з польскай мовы і каментары Дзмітрыя Віцько паводле: [Oleszewski J.] Abrys domowej nieszczęśliwości i wnętrznej niesnaski, wojny Korony Polskiej i Wielkiego Księstwa Litewskiego pro informatione potomnym następującym czasom przez jedną zakonną osobę światu pokazany i z żałością wyrażony Anno 1721. — Kraków: Wyd. F.K. Kulczycki., 1899.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Христофор Хилькевич. Эх, вдоль по Юрьевской… // Туризм и отдых, 23 ноября 2006. — С. 18.