Палац Тышкевічаў (Валожын)
Славутасць | |
Палац Тышкевічаў | |
---|---|
![]() Палац Тышкевічаў | |
54°05′17″ пн. ш. 26°31′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Архітэктар | Аўгуст Касакоўскі |
Заснавальнік | Юзаф Ігнацы Тышкевіч |
Будаўніцтва | 1782 — 1806[1] |
Статус |
![]() |
![]() |
Палац Тышкевічаў — помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў 1806 г. у Валожыне, на ўзвышаным беразе р. Валожынка. Размешчаны па адрасе пл. Свабоды, 4, 17, 19. Выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2e/Va%C5%82o%C5%BEyn%2C_Ty%C5%A1kievi%C4%8D._%D0%92%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B6%D1%8B%D0%BD%2C_%D0%A2%D1%8B%D1%88%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%281887%29.jpg/250px-Va%C5%82o%C5%BEyn%2C_Ty%C5%A1kievi%C4%8D._%D0%92%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B6%D1%8B%D0%BD%2C_%D0%A2%D1%8B%D1%88%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%281887%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/06/Va%C5%82o%C5%BEyn%2C_Ty%C5%A1kievi%C4%8D%2C_Aran%C5%BEareja._%D0%92%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B6%D1%8B%D0%BD%2C_%D0%A2%D1%8B%D1%88%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87%2C_%D0%90%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%B6%D0%B0%D1%80%D1%8D%D1%8F_%281914%29.jpg/250px-Va%C5%82o%C5%BEyn%2C_Ty%C5%A1kievi%C4%8D%2C_Aran%C5%BEareja._%D0%92%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B6%D1%8B%D0%BD%2C_%D0%A2%D1%8B%D1%88%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87%2C_%D0%90%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%B6%D0%B0%D1%80%D1%8D%D1%8F_%281914%29.jpg)
Уладальнікам маёнтка Валожын і ініцыятарам будаўніцтва мураванага палаца ў стылі класіцызм быў граф Юзаф Ігнацы Тышкевіч (1724—1815), а архітэктарам — А. Касакоўскі. Уваходзіў у ансамбль колішняй Рыначнай плошчы. Палацавы комплекс арганізаваны па традыцыйнай схеме: аднапавярховы мураваны палац, бакавыя флігелі (афіцына і аранжарэя) утвараюць прамавугольны парадны двор.
У міжваенны час палац быў месцам размяшчэння штаба палка Корпуса аховы памежжа «Валожын».
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Палац і флігель
[правіць | правіць зыходнік]Архітэктар знайшоў надзвычай удалае кампазіцыйнае вырашэнне, якім гарманічна аб'яднаны двухпавярховая цэнтральная частка з чатырохкалонным порцікам і бакавыя крылы-карпусы[1]. Стрыманы дарычны ордар, выкарыстаны ў будынку, надаў яму ўрачыстую важкасць, падкрэсленую параднасць. Апрацоўка сцен бакавых аб'ёмаў больш дробная ў параўнанні з лаканічным порцікам[1]. Галоўны акцэнт зроблены на чаргаванні пілястраў з дарычнымі капітэлямі[1].
Палац і флігель — прамавугольныя ў плане аднапавярховыя будынкі з калідорнай планіроўкай, іх цэнтральныя часткі з мансардамі вылучаныя чатырохкалоннымі дарычнымі порцікамі Будынкі пастаўленыя на высокім цокальным паверсе, апрацаваным рустам.
Аранжарэя
[правіць | правіць зыходнік]Будынак аранжарэі, накрыты двухсхільным вальмавым дахам са сферычным купалам у цэнтры, мае сіметрычную кампазіцыю. Франтальныя фасады рытмічна расчлянёныя прамавугольнымі вокнамі, у цэнтры вылучаныя рызалітамі з трохвугольнымі франтонамі і завершаныя развітым антаблементам. У дэкоры выкарыстаны прафіляваныя сандрыкі, пілястры. Да ўваходу вядзе вялікая каменная лесвіца. Галоўнае месца ва ўнутранай калідорнай планіроўцы адводзілася двухсветлавой параднай зале другога паверху.
Парк
[правіць | правіць зыходнік]Перад палацам быў разбіты рэгулярны парк, які спускаўся да ракі.
Зноскі
- ↑ а б в г Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 349. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Палац Тышкевічаў (Валожын) на Вікісховішчы |
---|
- Палац Тышкевічаў (Валожын) на сайце Radzima.org
- Палац Тышкевічаў (Валожын) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Палац Тышкевічаў (Валожын) на сайце «Архіварта»