Палац герцагаў Бургундскіх
Выгляд
| Славутасць | |
| Палац герцагаў Бургундскіх | |
|---|---|
| | |
| 47°19′19″ пн. ш. 5°02′29″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
| Архітэктар | Жан Панселе[d] і Louis Belin[d] |
| Дата заснавання | 1737 |
| Сайт | mba.dijon.fr |
Палац герцагаў Бургундскіх (фр.: Le palais des ducs et des États de Bourgogne) — былая рэзідэнцыя бургундскіх герцагаў у сталіцы Бургундыі — горадзе Дыжоне.
Самая старажытная частка палаца — Барская вежа. Яе будаўніцтва пачалося пры Філіпе Адважным у 1365 г. Пры Філіпе Добрым у рэзідэнцыі герцагаў з’явілася вежа, якая носіць яго імя. Пышныя гатычныя надмагіллі герцагаў Філіпа Адважнага і Іаана Бясстрашнага працы Слютэра перанесены ў палац са скасаванага кляштара Шанмоль.
Большасць збудаванняў комплексу былі ўзведзены ў XVII—XVIII стагоддзях у стылі французскага класіцызму. У цяперашні час у палацы размяшчаецца Дыжонскі музей выяўленчых мастацтваў з рэдкім зборам старафранцузскага і старанідэрландскага жывапісу.

Зноскі
- ↑ а б base Mérimée — ministère de la Culture, 1978.
- ↑ а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
