Паліна Віярдо-Гарсія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Паліна Віярдо
Pauline Viardot
Pauline Viardot-Garcia 3.jpg
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя

Паліна Мішэль Фердынанд Гарсіа-Віярдо

Дата нараджэння

18 ліпеня 1821(1821-07-18)[1][2]

Месца нараджэння

Парыж, Сена[d], Францыя[1]

Дата смерці

18 мая 1910(1910-05-18)[1][2] (88 гадоў)

Месца смерці

Парыж, Сена[d], Францыя[1]

Месца пахавання

Могілкі Манмартр[d]

Краіна

Flag of France.svg Францыя

Прафесіі

кампазітар, спявачка, оперны спявак, музычны педагог, музыкант, піяніст

Пеўчы голас

меца-сапрана[d]

Commons-logo.svg Паліна Віярдо на Вікісховішчы

Паліна Віярдо-Гарсія (18 ліпеня 1821, Парыж — 17/18 мая 1910, Парыж) — спявачка (мецца-сапрана), вакальны педагог і кампазітар. Дачка і вучаніца іспанскага спевака і педагога М. Гарсія (старэйшага).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Брала ўрокі фартэпіяна ў Ф. Ліста, тэорыі кампазіцыі — у А. Рэйх. У 1837 ўпершыню выступіла на опернай сцэне ў Бруселі. З 1839 салістка Італьянскай оперы ў Парыжы. Выступала ў розных тэатрах Еўропы, у тым ліку ў Пецярбургу. Творчасць Віярдо адрознівалася высокай музычнай культурай і драматычнай экспрэсіяй; яна валодала голасам шырокага дыяпазону, выступала ў разнастайным рэпертуары. Партыі: Фідэс («Прарок» Меербера), Сафо (аднайменны твор Гуно), Арфей («Арфей і Эўрыдыка» Глюка), Папялушка, Разіна, Дэздэмона («Папялушка», «Севільскі цырульнік», «Атэла» Расіні), Норма (аднайменны твор Беліні), Лючыя, Леанора («Лючыя дзі Ламермур», «Фаварытка» Даніцэці), Донна Ганна («Дон Жуан» Моцарта) і інш. У 1863 годзе пакінула сцэну, займалася педагагічнай дзейнасцю. Аўтар шматлікіх рамансаў, некалькіх камічных опер, у тым ліку «Занадта шмат жанчын» (1867), «Бірук» (1868), «Апошні вядзьмак» (1869). Лібрэта для гэтых опер напісаў І. С. Тургенеў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118804375 // Общий нормативный контроль — 2012—2016.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: open data platform, платформа відкритих даних, платформа открытых данных, plateforme de données ouvertes, piattaforma di dati aperti, Opendata-Plattform, otevřená data platforma, åben-data-platform, տվյալների բաց շտեմարան, platforma za odprte podatke, plataforma de datos abierta, plataforma de dados aberta, платформа адкрытых дадзеных, платформа на отворените данни, platforma otwartych danych, ашық деректер платформасы, ачык маалыматтарды платформа, açıq data platforma, ochiq ma'lumotlar platforma, açık verilerin platformu, платформа отвореног података, platforma otvorenih podataka, platforma otvorenog podataka, platforma otvorených údajov, πλατφόρμα ανοικτών δεδομένων, platformu atklātā datu, platforma atvira duomenų, platvormi avatud andmete, avoimen datan foorumi, nyílt adatok platformja, პლატფორმა ღია მონაცემები, платформа за отворени податоци, нээлттэй мэдээллийн тавцан, platformă de date deschise, platformo de malferma datumoj — 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Віярдо-Гарсія // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]