Чарльз Роберт Дарвін

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Чарльз Дарвін
Charles Darwin
Charles Darwin 1880.jpg
Фатаграфія 1880 года
Дата нараджэння:

12 лютага 1809(1809-02-12)

Месца нараджэння:

Шрусберы, Вялікабрытанія

Дата смерці:

19 красавіка 1882(1882-04-19) (73 гады)

Месца смерці:

Таўн (сёння частка Лондана), Вялікабрытанія

Краіна:

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Навуковая сфера:

Біялогія, Геалогія

Месца працы:

Каралеўскае геаграфічнае таварыства

Альма-матэр:

Эдынбургскі ўніверсітэт, Кембрыджскі ўніверсітэт

Вядомы як:

Заснавальнік эвалюцыйнага вучэння

Сістэматык жывой прыроды
Band 1x200px.png
Category:Charles Darwin на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

Чарльз Роберт ДАРВІН (англ.: Charles Robert Darwin; 12 лютага 1809 — 19 красавіка 1882) — англійскі прыродазнаўца, распрацоўшчык тэорыі эвалюцыі, згодна з якой ўсе віды развіліся з цягам часу з агульных прародзічаў праз працэс натуральнага адбору. Наяўнасць эвалюцыі ў прыродзе была прызнаная навуковай супольнасцю яшчэ пры жыцці Дарвіна, але тэорыя натуральнага адбору стала агульнапрызнаным тлумачэннем эвалюцыйнага працэсу толькі ў 1930-я.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Дарвін праявіў цікавасць да гісторыі прыроды падчас навучання медыцыне ва Універсітэце Эдынбурга, потым тэалогіі ў Кембрыджы. Пяцігадовае падарожжа (1831—1836) на караблі «Бігль» дало матэрыялы для навуковых прац «Дзённік пошукаў» (1833), «Будова і размеркаванне каралавых рыфаў» (1842), «Геалагічныя назіранні над вулканічнымі астравамі» (1844), «Геалагічныя назіранні над Паўднёвай Амерыкай» (1846).

Гэтыя працы прынеслі яму славу заснавальніка сучаснай геалогіі. У выніку назіранняў зрабіў вывад, што сучасныя формы жыцця з'яўляюцца вынікам працяглага гістарычнага развіцця арганізмаў ад адной або некалькіх прасцейшых формаў. Асноўны змест свайго эвалюцыйнага вучэння ён выклаў у фундаментальных працах «Паходжанне відаў шляхам натуральнага адбору, ці Захаванне спрыяльных парод у барацьбе за жыццё» (1859), «Змяненне свойскіх жывёл і культурных раслін» (1868), «Паходжанне чалавека і палавы адбор» (1871). Прааналізаваўшы праблемы штучнага адбору, з'яў зменлівасці і спадчыннасці, паходжання чалавека ад жывёльных продкаў, абгрунтаваў тэорыю палавога адбору як адну з формаў натуральнага адбору.

Яго вучэнне стала выдатным адкрыццём XIX ст. Тэорыя Дарвіна, захоўваючы сваё агульнаметадалагічнае і светапогляднае значэнне, сёння развіваецца і мадыфікуецца пад уплывам фактычнага і тэарэтычнага матэрыялу генетыкі (малекулярнай і папуляцыйнай), біякібернетыкі і іншых дысцыплін

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Ч. Дарвіна названы востраў Дарвін, горад Дарвін.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

ВікіЦытатніку
Матэрыялы па тэме ў
Вікікрыніцах

Па артыкуле Charles Darwin у en.wikipedia.org

  • 1836: A LETTER, Containing Remarks on the Moral State of TAHITI, NEW ZEALAND, &c. — BY CAPT. R. FITZROY AND C. DARWIN, ESQ. OF H.M.S. 'Beagle.' [1]
  • 1839: Journal and Remarks (The Voyage of the Beagle)
  • Zoology of the Voyage of H.M.S. Beagle: published between 1839 and 1843 in five volumes by various authors, Edited and superintended by Charles Darwin: information on two of the volumes —
1840: Part I. Fossil Mammalia, by Richard Owen (Darwin’s introduction)
1839: Part II. Mammalia, by George R. Waterhouse (Darwin on habits and ranges)
  • 1842: The Structure and Distribution of Coral Reefs [2]
  • 1844: Geological Observations of Volcanic Islands [3], (French version)
  • 1846: Geological Observations on South America [4]
  • 1849: Geology from A Manual of scientific enquiry; prepared for the use of Her Majesty’s Navy: and adapted for travellers in general., John F.W. Herschel ed. [5]
  • 1851: A Monograph of the Sub-class Cirripedia, with Figures of all the Species. The Lepadidae; or, Pedunculated Cirripedes. [6]
  • 1851: A Monograph on the Fossil Lepadidae; or, Pedunculated Cirripedes of Great Britain [7]
  • 1854: A Monograph of the Sub-class Cirripedia, with Figures of all the Species. The Balanidae (or Sessile Cirripedes); the Verrucidae, etc. [8]
  • 1854: A Monograph on the Fossil Balanid? and Verrucid?? of Great Britain [9]
  • 1858: On the Perpetuation of Varieties and Species by Natural Means of Selection
  • 1859: On the Origin of Species by Means of Natural Selection, or the Preservation of Favoured Races in the Struggle for Life
  • 1862: On the various contrivances by which British and foreign orchids are fertilised by insects [10]
  • 1868: Variation of Plants and Animals Under Domestication (PDF format), Vol. 1, Vol. 2
  • 1871: The Descent of Man and Selection in Relation to Sex
  • 1872: The Expression of Emotions in Man and Animals [11]
  • 1875: Movement and Habits of Climbing Plants [12]
  • 1875: Insectivorous Plants [13]
  • 1876: The Effects of Cross and Self-Fertilisation in the Vegetable Kingdom [14]
  • 1877: The Different Forms of Flowers on Plants of the Same Species [15]
  • 1879: «Preface and 'a preliminary notice'» in Ernst Krause’s Erasmus Darwin [16]
  • 1880: The Power of Movement in Plants [17]
  • 1881: The Formation of Vegetable Mould Through the Action of Worms [18] [19]
  • 1887: Autobiography of Charles Darwin (Edited by his Son Francis Darwin) [20]
  • 1958: Autobiography of Charles Darwin (Barlow, unexpurgated)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Эвалюцыяніст